Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вуго́р 1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р 2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

вуграва́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вуграватага. Вуграватасць скуры.

вуграва́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, усыпаны вуграмі ​2. Вуграваты твар.

вугрападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны з выгляду на вугра ​1.

вугрападо́бныя, ‑ых.

Атрад рыб, да якога належыць вугор ​1.

вугро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугра ​1.

вугры́сты, ‑ая, ‑ае.

Усыпаны вуграмі ​2, з вялікай колькасцю вугроў ​2. Вугрысты твар.

вугры́ца, ‑ы, ж.

Лічынка міногі.

ву́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю. Лынькоў.

•••

Закінуць вуду гл. закінуць.

Злавіць на вуду гл. злавіць.

Зматаць вуды гл. зматаць.

вуда́р, ‑а, м.

Абл. Тое, што і вудзільшчык. І прыціхлі над вадою вудары. Вялюгін.