Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́льштук, ‑а, м.

Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.

•••

Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.

Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.

[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]

га́льштучны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гальштука. Гальштучны вузел. // Прызначаны для вырабу гальштукаў. Гальштучная тканіна.

галью́н, ‑а, м.

Прыбіральня на судне.

[Гал. galjoen.]

галю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зусім голы. Выскачыў з хаты галюткі.

галюцынато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікаецца або суправаджаецца галюцынацыямі. Галюцыпаторны стан.

галюцына́цыя, ‑і, ж.

Абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзнікае ў выпадку расстройства дзейнасці мозга; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма. Шалёхін раптам падымае галаву: пачулася яму, ці гэта проста галюцынацыя слыху? — ..Чыесь асцярожныя крокі, нібы хтось крадзецца. Колас. — Трэба супакоіцца. Галюцынацыя, нервы... Цьфу! Белыя тапачкі... Здасца ж такое, — сам сабе засмяяўся Анатоль. Ваданосаў.

[Лац. hallucinatio — трызненне.]

галюцыні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Быць у стане галюцынацыі; пакутаваць ад галюцынацыя.

галявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які папярэднічае голу; востры момант ля варот праціўніка. Галявы момант.

галя́к, ‑а, м.

Разм.

1. Пагард. Бядняк, галыш (у 2 знач.).

2. у знач. прысл. галяко́м. Без адзення, будучы голым. Не хадзі галяком.

галяна́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.

2. у знач. наз. галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.