Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́хравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе вохру.

2. Жаўтавата-чырвоны, колеру вохры.

во́хрысты, ‑ая, ‑ае.

З прымессю вохры. Вохрыстая гліна. // Колеру вохры; жоўтага або чырвона-карычневага адцення.

во́хрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Фарбаваць, накрываць вохрай.

во́хці, выкл.

Разм. Ужываецца пры выказванні шкадавання, прыкрасці, нездавальнення і пад. Вохці мне!

во́цат, ‑у, М ‑цаце, м.

Раствор воцатнай кіслаты — вадкасць з рэзкім кіслым смакам (ужываецца як вострая прыправа ў ежу, для кансервавання прадуктаў і інш.). Для салатаў лепш ужываць араматызаваны воцат. «Работніца і сялянка».

во́цатнік, ‑у, м.

Паўднёвае дэкаратыўнае дрэва сямейства сумаха.

во́цатніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна, у якой воцат падаецца на стол.

во́цатны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воцату, уласцівы воцату. Воцатны пах. // Прызначаны для воцату, з-пад воцату. Воцатная бутля.

•••

Воцатнае дрэва — воцатнік.

Воцатная кіслата — арганічнае бясколернае рэчыва з рэзкім пахам.

Воцатная эсенцыя — назва моцнага раствору воцатнай кіслаты.

во́чап, ‑а, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Зарыпаў над студняю вочап. Калачынскі. З двара даносіцца неўгамоннае чырыканне вераб’ёў, скрып вочапаў, гук бляшаных вёдраў. Дуброўскі.

во́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм.

1. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра, бітона і пад.; восілка. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч.

2. Вешалка, прышытая да адзення.