фрэнало́гія, ‑і,
Антынавуковае вучэнне аб сувязі псіхалагічных асаблівасцей чалавека з формай яго чэрапа.
[Ад грэч. phrēn — розум, душа і logos — вучэнне.]
фрэнало́гія, ‑і,
Антынавуковае вучэнне аб сувязі псіхалагічных асаблівасцей чалавека з формай яго чэрапа.
[Ад грэч. phrēn — розум, душа і logos — вучэнне.]
фрэ́нзлі, ‑яў;
Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба.
[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]
фрэно́лаг, ‑а,
Спецыяліст па фрэналогіі.
фрэнч, ‑а,
Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі і хлясцікам ззаду.
[Ад уласн. імя.]
фрэо́навы, ‑ая, ‑ае.
фрэо́ны, ‑аў;
Група рэчываў, якія ўтрымліваюць фтор і выкарыстоўваюцца ў халадзільных машынах.
[Ад лац. frigor — холад.]
фрэ́ска, ‑і,
Роспіс сцен вадзянымі фарбамі, нанесенымі на свежаатынкаваную сцяну.
[Іт. fresco — свежы.]
фрэ́скавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэскі, звязаны з ёй.