выпі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпхнуцца.
2. Зал. да выпіхваць.
выпі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпіхнуць і вы́піхаць.
вы́піхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Тое, што і выпхнуць.
вы́піць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; зак., што, чаго і без дап.
1. Праглынуць якую‑н. вадкасць. Выпіць лякарства. Выпіць шклянку малака, чаю.
2. Напіцца спіртнога. Выпіць і закусіць. □ [Баранкевіч] проста любіў выпіць з «добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Колас.
3. перан.; што і чаго. Вынесці, выцерпець. Выпіць чашу пакут.
вы́плавак, ‑лаўка, м.
Спец. Кавалак металу, выплаўлены з руды.
вы́плавіцца, ‑віцца; зак.
Вылучыцца ў выніку плаўкі. // Разм. Расплавіцца. [Назар:] — Выплавіліся [падшыпнікі] нашчэнт, Васіль Рыгоравіч. Паслядовіч.
вы́плавіць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
Расплавіўшы, вылучыць, атрымаць што‑н. Выплавіць жалеза з руды. Выплавіць тону чыгуну.
вы́пладак, ‑дка, м.
Народжаныя дзіцяняты; вывадак. Воўчы выпладак. // Пагард. Пра чалавека, які з’яўляецца чыім‑н. патомкам, сынам ці дачкой.
вы́плаканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выплакаць.
вы́плакацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; заг. выплачся; зак.
Выліць, выказаць пачуцці слязьмі, наплакацца ўволю. Пані падлоўчая выплакалася, вылажыла з душы ўвесь свой смутак і гора і крыху заспакоілася. Колас.