Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́дшыб, ‑у, м.

У выразе: на водшыбе — асобна, на некаторай адлегласці ад чаго‑н. Школа стаяла на водшыбе ад вёскі, на ўзгорку. Брыль.

во́дыр, ‑у, м.

Тое, што і водар. Плыў водыр павольнага канання травы і кветак. Чорны. О, як ты прыгожа, над Нёманам лета! Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам І водырам ясных купальскіх начэй. Броўка.

во́дырны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і водарны.

военача́льнік, ‑а, м.

Той, хто ўзначальвае войска або камандуе значнымі вайсковымі злучэннямі.

во́жаг, ‑а; мн. ажагі́, ‑о́ў; м.

Дзяржальна вілак, качаргі.

во́жык, ‑а, м.

1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.

2. Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.

3. у знач. прысл. во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.

во́жыкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вожыка.

во́жыкаў, ‑ава.

Які належыць вожыку.

во́жык-ры́ба, вожыка-рыбы, ж.

Рыба сямейства двухзубых, якая мае шарападобнае цела, пакрытае шыпамі, як у вожыка.

во́жычыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Самка вожыка.