Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

выдзіма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены пры дапамозе выдзімання.

2. Такі, работа якога грунтуецца на прынцыпе выдзімання. Выдзімальны вентылятар.

выдзіма́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца выдзіманнем шкляных вырабаў.

выдзіма́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да выдзімальшчык.

выдзіма́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выдзімаць — выдзьмуць (у 1 знач.).

2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра.

выдзіма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Выраблены шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзіманая сталовая пасуда.

2. Пустацелы. Выдзіманы бранзалет.

выдзіма́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выдзімаць.

выдзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдзьмуць.

выдзіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдзіраць — выдраць.

выдзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выдрацца.

2. Зал. да выдзіраць.

выдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдраць.