Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́бразна, прысл.

1. Пры дапамозе мастацкіх вобразаў. Вобразна абагульніць жыццёвых факты.

2. Яскрава, жыва. Гаварыць вобразна.

во́бразнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вобразнага. Вобразнасць паэтычнай мовы. Вобразнасць выяўленчых сродкаў.

во́бразны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.

2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы. Казека.

во́быск, ‑у, м.

Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі. Колас.

во́гкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і волкі. Зямля пад нагамі стала менш вогкая, больш цвёрдая, нават карэнні ўжо мулялі пад ботамі. Пестрак.

вогне...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае адносіны да агню, напрыклад: вогнетрывалы, вогнеўстойлівы.

вогнеахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ахоўвае ад агню.

вогнеды́шны, ‑ая, ‑ае.

Які вывяргае агонь, лаву (пра вулканы). Вогнедышная гара.

вогнезасцерага́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для засцярогі ад агню.

вогненебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка загараецца. Вогненебяспечныя матэрыялы.