Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трох...,

гл. тры...

трохако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае тры акны. Трохаконная хата.

троха́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох актаў. Трохактная камедыя.

трохаршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у тры аршыны.

трохбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тры бакі; размешчаны з трох бакоў. Трохбаковая забудова.

2. З удзелам трох бакоў. Трохбаковае пагадненне.

трохба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Сілаю ў тры балы. Трохбальны вецер.

2. Заснаваны на трох балах. Трохбальная сістэма.

трохбо́р’е, ‑я, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з трох відаў практыкаванняў або з практыкаванняў па трох відах спорту. Класічнае трохбор’е.

трохвале́нтны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які здольны звязаць тры атамы вадароду. Трохвалентная група элементаў.

трохвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры вярсты ў цалі.

трохво́кіс, ‑у, м.

Спец. Злучэнне, у якім адзін атам якога‑н. элемента злучан з трыма атамамі кіслароду. Трохвокіс серы.