Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тро́нкі, ‑нак; адз. няма.

Ручка нажа, відэльца і пад. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначаліся жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.

тро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трона; прызначаны для трона. Трапная зала. Тронная прамова.

троп 1, ‑а, м.

Слова або зварот, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні. Паэтычныя тропы. □ Як лёгка гаварыць аб стылі, калі бачыш выразныя сімпатыі таго ці іншага паэта да пэўнага набору тропаў, да пэўных гатупкаў эпітэтаў ці метафар, рыфмаў ці рытмаў. Лойка.

[Грэч. tropos.]

троп 2, ‑у, м.

У выразах: збіцца з тропу гл. збіцца; збіць з тропу гл. збіць.

тро́павы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і трапічны ​2.

тро́пат, ‑у, М ‑наце, м.

Спец. Конская рысь з надскакваннем.

тро́пік, ‑а, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна экватару на адлегласці 23°27′ па поўнач або па поўдзень ад яго. Тропік Рака. Тропік Казярога.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

[Грэч. tropikos.]

трос, ‑а, м.

Канат з пянькі або са стальнога дроту. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. Асіпенка.

[Гал. tros.]

тро́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да троса. Тросавыя канцы. // Зроблены з троса. Тросавая лесвіца. // Які адбываецца пры дапамозе троса. Тросавае рулявое кіраванне.

трот, ‑у, М троце, м.

Від алюру, кароткая рысь у каня.

[Англ. trot.]

тро́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.

Спец. Уплыў нервовай сістэмы на харчаванне арганізмаў і тканак, на абмен рэчываў і жыццядзейнасць арганізма.

[Ад грэч. trophē — ежа, харчаванне.]