Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фрыкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дзейнічае пры дапамозе сіл трэння. Фрыкцыйны прэс. Фрыкцыйная піла.

фрытрэ́дэр, ‑а, м.

Прыхільнік фрытрэдэрства.

фрытрэ́дэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фрытрэдэрства, фрытрэдэра; уласцівы фрытрэдэрству, фрытрэдэру. Фрытрэдэрскія ідэі.

фрытрэ́дэрства, ‑а, н.

Кірунак у эканамічнай тэорыі і палітыцы прамысловай буржуазіі, якому характэрна патрабаванне свабоды гандлю і неўмяшання дзяржавы ў прыватнапрадпрыемніцкую дзейнасць.

[Англ. free trade — свабодны гандаль.]

фрыцю́р, ‑у, м.

Глыбокі слой алею або жывёльнага тлушчу, у якім смажаць кулінарыя вырабы.

[Фр. friture.]

фрыцю́рніца, ‑ы, ж.

Апарат для смажання ў фрыцюры.

фрышава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фрышаваць.

фрышава́цца, ‑шуецца; незак.

Зал. да фрышаваць.

фрышава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., што.

У тэхніцы — узнаўляць вокіслы металаў.

[Ням. frischen.]

фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.

1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры. Карамазаў.

2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.

[Іт. Fregata.]