Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ваеніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ваенізаваць і стан паводле знач. дзеясл. ваенізавацца.

ваенкама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Ваенны камісарыят.

ваенкама́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваенкамата.

ваенко́м, ‑а, м.

Ваенны камісар.

ваенко́р, ‑а, м.

Ваенны карэспандэнт.

ваенна... і ваенна-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: мае адносіны да вайны, ваенных умоў, ваеннай справы, службы, напрыклад: ваеннаабавязаны, ваенна-паветраны, ваенна-стратэгічны, ваенна-палітычны, ваенна-санітарны.

ваеннаабавя́заны, ‑ага, м.

Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).

ваеннаабаро́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваеннай абароны. Ваеннаабарончыя збудаванні.

ваеннапало́нны, ‑ага, м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон. Лагер ваеннапалонных.

ваеннаслу́жачы, ‑ага, м.

Той, хто знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі.