вастрэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца вастрэйшым. // перан. Рабіцца праніклівым, больш успрымальным. Тады вастрэў і рабіўся калючым.. позірк [Донькі]. Паслядовіч.
васьма́к, ‑а, м.
1. Гіст. Старажытная чатырохкапеечная манета.
2. Разм. Восьмая частка якой‑н. адзінкі вымярэння.
васьмёра, ‑мярых, ліч. зб.
Восем. Васьмёра дзяцей.
васьмёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Разм. Лічба 8. // Назва некаторых прадметаў (трамвая, аўтобуса і пад.) пад нумарам 8. // Група з васьмі адзінак. Васьмёрка самалётаў.
2. Ігральная карта з васьмю ачкамі. Званковая васьмёрка.
3. Фігура, падобная на лічбу 8, якая апісваецца прадметам пры яго руху. Самалёт зрабіў васьмёрку.
4. Разм. Пагнутасць у веласіпедным коле. Выгнаць васьмёрку.
васьмёркападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны па сваёй форме на лічбу 8.
васьмі...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) што прадмет мае восем аднолькавых прыкмет, напрыклад: васьміструнны, васьмівугольны; 2) што прадмет мае восем частак, раздзелаў або складаецца з васьмі якіх‑н. адзінак, намерам на восем адзінак, напрыклад: васьмітомны, васьмігадовы, васьмілітровы.
васьмівуго́льнік, ‑а, м.
Геаметрычная фігура з васьмю вугламі, якія ўтвараюцца звеннямі замкнутай крывой лініі. Правільны васьмівугольнік.
васьмівуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае восем вуглоў. Васьмівугольная вежа.
васьмігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца восем гадзін. Васьмігадзінны рабочы дзень. // Разм. Прызначаны на восем гадзін. Васьмігадзінны поезд, параход.
васьмігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
Якому споўнілася восем гадоў. Васьмігадовы сын. // Тэрмінам у восем год. Васьмігадовае падарожжа.