Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вастрано́с, ‑а, м.

Каштоўная ў прамысловых адносінах марская рыба сямейства кефалей.

вастрано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З вострым, тонкім носам (пра жывыя істоты).

2. Які мае доўгі, вузкі нос, насок. Вастраносыя бацінкі. □ Носіць вадзяная пустыня на ўлоннях сваіх быстрыя вастраносыя чаўны і лёгкія чайкі-душагубкі. Колас.

вастрапле́чы, ‑ая, ‑ае.

З вузкімі худымі плячамі. З-за стала вылез вастраплечы Малькевіч, падобны на ястраба з абсечанымі крыламі. Дуброўскі.

вастраску́лы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі скуламі. Вастраскулы твар.

вастрасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; незак.

Суправаджаць гаворку, бяседу дасціпнымі выразамі, вострымі жартамі; жартаваць. Хлопцы дэманстравалі на хаду спартыўныя здольнасці, вастрасловілі. Карпюк.

вастрасло́ў, ‑слова, м.

Чалавек, які любіць вастрасловіць, дасціпны, востры на язык; жартаўнік.

вастрасло́ўе, ‑я, н.

Здольнасць вастрасловіць; дасціпнасць.

вастрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Тое, што і вастрыня. Але сціраецца памалу Сардэчных боляў вастрата... Колас.

вастратва́ры, ‑ая, ‑ае.

З вузкім, худым тварам. Вастратварая жанчына.

вастрахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З вузкім, вострым хвастом. Вастрахвостая птушка.