брукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.
брука́р, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, .. [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.
бруне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.
[Фр. brunet.]
бруне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да брунет.
брус, ‑а; мн. брусы, ‑оў; м.
1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.
2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго‑н. чатырохграннай формы. Брус мыла. □ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.
3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).
4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.
бру́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бруса (у 1, 2 знач.). Брусавы лес.
бруско́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму бруска (у 2 знач.). Брусковае мыла.
брусні́цы, ‑ніц; адз. брусніца, ‑ы, ж.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.
2. Ягады гэтай расліны. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.
брусні́чнік, ‑у, м.
Зараснік дробнай кустовай расліны, на якой растуць брусніцы. Пад ялінамі быў сухі ўзгорак, на якім густа разрасліся верасы, папараці і бліскучы бруснічны. Лынькоў. Кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.