брус, ‑а; мн. брусы, ‑оў; м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.

2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго‑н. чатырохграннай формы. Брус мыла. ▪ У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.

3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).

4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)