Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юсцірава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. юсціраваць і юсціравацца.

юсцірава́цца, ‑руецца; незак.

Спец.

1. Рэгулявацца, вывярацца (пра механізмы, прыборы).

2. Зал. да юсціраваць.

юсцірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. justieren — вывяраць ад лац. justus — правільны.]

юсціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.

юсціро́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па юсціроўцы.

ют, ‑а, М юце, м.

Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні.

[Гал. hut.]

ю́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на юце. Ютавы тэнт.

ю́трань, ‑і, ж.

Ранішняя царкоўная служба. Плакала маці ў ютрані стоячы: — А не тым я саграшыла, Што сваіх дзяцей я спарадзіла. З нар.

ю́ты, ‑аў.

Гіст. Германскае племя, якое жыло ў пачатку 1‑га тысячагоддзя н. э. на Ютландскім паўвостраве.

[Ням. Jüten.]

ю́ферс, ‑а, м.

Спец. Круглы драўляны блок без шківа для нацягвання снасцей стаячага такелажу на невялікіх прамысловых суднах.

[Гал. juffers.]