Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

в’етна́мец,

гл. в’етнамцы.

в’етна́мка,

гл. в’етнамцы.

в’етна́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да В’етнама, в’етнамцаў.

в’етна́мцы, ‑аў; адз. в’етнамец, ‑мца, м.; в’етнамка, ‑і, ДМ ‑мцы; мн. в’етнамкі, ‑мак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва В’етнама.

ветперсана́л, ‑у, м.

Ветэрынарны персанал.

ветра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вецер», напрыклад: ветрасілавы, ветраўстойлівы.

ветраахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоўвае ад ветру. Ветраахоўная паласа лесу.

ветрабо́й, ‑ю, м., зб.

Сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам. Парк зноў зрабіўся густы, — не парк, а нейкія нетры з лаўжамі і ветрабоем, з рэдкімі глухімі сцяжынкамі. Караткевіч.

ветраве́й, ‑ю, м.

Паэт. Вецер. На ветравеях, нібы воўка, Плывуць хмурынкі так чароўна. Колас.

ве́травы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве. Колас. Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць. Барадулін.

ветравы́, а́я, ‑о́е.

1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.

2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.

3. Тое, што і ветравы.