беспадста́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспадстаўнага. Беспадстаўнасць аргументацыі.
беспадста́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пад сабою падстаў; неабгрунтаваны. Беспадстаўныя меркаванні, сцверджанні. Беспадстаўная крыўда.
беспазвано́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае пазваночніка. Беспазваночныя жывёлы.
2. у знач. наз. беспазвано́чныя, ‑ых. Агульная назва ніжэйшых жывёл, якія не маюць пазваночніка.
беспакара́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не атрымаў пакарання, астаўся непакараны. Беспакаранае злачынства.
беспамылко́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспамылковага; правільнасць. Беспамылковасць вывадай.
беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.
Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.
беспара́дак, ‑дку, м.
1. Адсутнасць парадку. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка. У вочы кінуўся беспарадак, які панаваў на вялікім, як жартавалі ў цэху, кіруючым стале. Шыцік.
2. звычайна мн. (беспара́дкі, ‑аў). Разм. Масавыя народныя хваляванні эканамічнага, рэвалюцыйнага характару.
беспара́дкавы, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены парадку, абы-як размешчаны. Беспарадкавае награмаджэнне будынкаў. Беспарадкавая груда цэглы. // Неарганізаваны, стыхійны, бессістэмны. Беспарадкавая мітусня, страляніна.
беспара́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан беспараднага. У вялікай трывозе, з глыбокім тужлівым пачуццём беспараднасці ўзышоў на двор .. Вісарыён. Самуйлёнак.