Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юрыско́нсульцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юрысконсульта; уласцівы юрысконсульту, належыць яму. Юрысконсульцкая пасада. Юрысконсульцкая работа.

юрыско́нсульцтва, ‑а, н.

Пасада, дзейнасць юрысконсульта.

юрыспрудэ́нцыя, ‑і, ж.

Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца. Скрыган. // Практычная дзейнасць юрыста.

[Лац. jurisprudentia.]

юры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі. Лынькоў. [Бабка:] — Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад. Вышынскі.

[Ням. Jurist ад лац. jus, juris — права.]

юры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да юрыст.

юры́ць, юру, юрыш, юрыць; незак.

Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу — нераставаць. Вясною рыба юрыць.

юс, юса, м.

Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.

•••

Юс вялікі — літара Ѫ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «о» насавое.

Юс малы — літара ѧ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «е» насавое.

ю́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юса, напісаны з юсамі. Юсавае пісьмо.

юсты́цыя, ‑і, ж.

1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя.

2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў. Міністэрства юстыцыі.

[Лац. justitia — справядлівасць.]

юсцірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для юсціравання. Юсціравальны станок.