нарма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае нормам. Нармальны атмасферны ціск. Нармальныя памеры. // Звычайны, прывычны. Нармальная работа. □ Вестка [пра забойства Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. // Натуральны. Нармальны колер скуры. // Разм. Такі, як трэба; добры. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў. Брыль.
2. Псіхічна здаровы. Нармальны чалавек. Прызнаць нармальным.
[Ад лац. normalis — прамалінейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́дла ’дом, сяліба’, ’сям’я, род’ (ТСБМ, ТС, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Яшк., Яўс., З нар. сл., Бяльк.). Укр. кодло, рус. кодло ’тс’. Трэба прызнаць верагоднасць паходжання ад польск. godło ’радавы знак’ (ЕСУМ, 2, 491). Пеяратыўная афарбоўка гаворыць на карысць пранікнення, а не культурнага запазычання. Іншыя гіпотэзы менш верагодныя. Параўн. Фасмер, ZfSlPh, 9, 369 (германская крыніца тыпу гал. kudde ’стада’) або Ваян, RÉS, 13, 251 (інавацыя на аснове рус. котиться ’радзіць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; аддзяліць, адасобіць ад каго‑, чаго‑н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям’і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка. // Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы. // Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым‑н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.
•••
Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сустрака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сустрэцца.
2. Трапляцца, надарацца; бываць. Толькі ўсе былі ўзброеныя абы чым: большасць мела .. бамбукавыя пікі, але сустракаліся і стрэльбы, і рэвальверы. Маўр. Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства. В. Вольскі. // перан. Бываць, мець месца. Разам з тым трэба прызнаць, што ў нашым асяроддзі яшчэ сустракаюцца выпадкі п’янства, рвацтва, парушэння сацыялістычнай дысцыпліны. Машэраў.
3. Зал. да сустракаць (гл. сустрэць у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр. скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус. скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус. склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус. скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памылі́цца, ‑мылюся, ‑мылішся, ‑моліцца; зак.
Зрабіць памылку. [Мяснікоў] можа памыліцца, але здольны прызнаць памылку і хутка яе выправіць. Гурскі. Хто можа з.. [Аленаю] справіцца. Не толькі на полі.. А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! А яна не памыліцца, не зблытае. Чарнышэвіч. — Можа, мы памыліліся? — выказаў меркаванне Валодзя. — Можа, гэта зусім не конь іржаў, а птушка якая? Курто. // у кім. Скласці пра каго‑н. няправільнае ўяўленне. Каб не памыліцца ў чалавеку на вайне, трэба ўбачыць яго ў небяспецы. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Супаставіць для вызначэння падабенства ці розніцы або для ўстанаўлення перавагі аднаго над другім. Параўнаць два лікі. □ Лепшыя новыя вершы Юрася Свіркі вызначаюцца тэматычнай закончанасцю.. Гэта асабліва прыкметна, калі параўнаць першы зборнік з апошнім. Барадулін.
2. Прызнаць падобным да каго‑, чаго‑н. Ака! Ака! Твой бег круты і плаўны Не параўнаць мне Ні з якой ракой. Хведаровіч.
3. Зрабіць роўным, аднолькавым. Мне трэба было — адчуванне гэтага ўсё мацнела — адплаціць Яўгену таксама шчырасцю, расказаць аб сабе нешта незвычайнае, такое, што неяк параўнала б нас, паставіла мяне ўпоравень з ім. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прак: ад траку веку ’здаўна, спрадвечна’ (ТСБМ, Ян.), про‑ кувеку ’спрадвеку’ (круп., Сл. ПЗБ), пракавётны ’вельмі стары, векавечны’ (ТСБМ, Некр., Мат. Гом., Ян.), пракаветаускі ’спрадвечны’ (светлаг., SOr, 39, 356), пракаваны ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. прокь ’астатак, рэшта’; параўн. укр. прік ’рэшта’, рус. прок ’перад; продкі; будучае; карысць, запас’; дыял. папрок ’на будучы год’; прочий ’іншы’, прочны ’моцны’, ст.-рус. прокь ’рэшта’, вьпрокь ’назаўсёды’, ст.-польск. prokny ’кожны’, польск. oprócz ’акрамя’, ст.-чэш. prokni ’кожны’, ст.-слав. прокъ ’рэшта’. Прасл. *proкь утворана ад прыназоўніка *pro‑ (гл. пра-) шляхам пашырэння з дапамогай элемента ‑ко‑ (параўн. пёрак), як у лац. гесіргосш ’той, які накіраваны наперад і назад’ (*гесо‑ 4’ proco‑), ст.-лац. procum ’знянацку, той жа час’. Першапачатковая форма ўзнаўляецца як *prokos ’той, хто (што) знаходзіцца наперадзе’ (гл. Фасмер, 3, 373; там жа і інш. літ-pa). Зыходзячы з формы *proкь, зыходнай для бел. слова трэба прызнаць форму прыметніка: пракавечны (ад *прокавечпы з прок і век), адкуль быў выабстрагаваны назоўнік прах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каршу́н 1, укр. коршун, рус. коршун. Генетычна суадносіцца з бел. каршак ’каршун’, коршак ’ястраб’. У індаеўрапейскіх паралелях, якія звычайна прыводзяцца, найбольш пераканаўчыя ст.-інд. káršati ’цягне, валочыць, рве’, ст.-іран. karš‑ ’цягнуць’. Тады слова каршун пры рэгулярнай у славянскіх мовах суфіксацыі для вытворных Nomina agentis чляніцца на марфемы kъrš і ‑unъ. Як мы бачым, у індаеўрапейскіх прыкладах іншая ступень аблаўту, але гэта яшчэ не азначае, што прыведзеныя лексемы не знаходзяцца ў генетычных суадносінах. Калі ўсё ж такі прызнаць генетычную суаднесенасць прасл. kъrš‑ і ст.-іран. karš‑, то kъrš‑unъ можна тлумачыць як ’той, хто цягне і рве’ (параўн. věd‑unъ ’той, хто ведае’). Але перш чым рабіць такі вывад, трэба ўлічыць характэрную распаўсюджанасць лексемы (толькі ўсходнеславянскія мовы, славацкую паралель можна тлумачыць як пранікненне з усходу: kršak < коршак). Лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй па карысць іранскага паходжання.
Каршу́н 2 ’частка калаўрота ў выглядзе двузубай вілкі з жалезнымі зубамі, на якую надзяюць шпульку’ (Шатал.). Метафарычны перанос назвы птушкі на прыладу. Гл. каршун 1.
Каршу́н 3 ’гульня ў каршуна’. Адзін з удзельнікаў («перадавы») стаіць, астатнія бяруцца за яго. Каршун іх ловіць, а перадавы яму не дазваляе, абараняе сваіх дзетак (Нар. словатв.). Гл. каршун 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руса́лка 1 ’міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце’ (ТСБМ), ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, руса́ўка ’тс’ (ТС). Укр. руса́лка (і ма́вка), рус. руса́лка, польск. rusałka, чэш., славац. rusalka, славен. rusalka (і vila), серб.-харв. ру́са̄лка (і вила), балг. руса́лка (і ви́ла, самоди́ва). Этымалогія цьмяная ў сувязі з налажэннем розных паняццяў і семантычнымі зменамі. Першаснай формай трэба прызнаць руса́ўка і значэнне ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, якія суадносяцца з ру́савы дзед (гл.). Форма руса́лка другасная, узнікла пры дапамозе субстантывуючага суфікса ‑ка ад руса́льны (дзень, тыдзень), параўн.: Русалка — дэнь такый (драг., Талстая, Полес., 214), прыметніка, утворанага ад русаллі (гл.). У далейшым назва міфалагізавалася і была перанесена на паганскія персанажы, што сімвалізавалі ахоўную функцыю (Той русаўкой пужалі дзецей, шчоб не ходзілі по жыці, ТС, 4, 336). Гл. Цыхун, БЛ, 57, 120.
Руса́лка 2 ’страказа’ (гом., Арх. ГУ), параўн. балг. руса́лка ’матылёк падзёнка, Ephemera vulgata’. Перанос назвы русалка 1 на насякомых, звязаных з вадой, па знешняму выгляду (“бухматасць”) і перыяду з’яўлення, блізкім да свята Тройцы. Мяркуецца, што яны сімвалізавалі душы памерлых продкаў, гл. Пічхадзэ, Новое в рус. этим., 201.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)