Клык 1 ’ікол’ (Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. клик, рус. клык, польск. kłyk, чэш. klyk, н.-луж. kłyk ’тс’. Прасл. klykъ да kъlti ∼ літ. kùlti ’малаціць, біць’, лат. kułt ’тс’ (Слаўскі, 2, 278–279).
Клык 2 ’глыток’ (З нар. сл.). Гл. клыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)