сумне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сумне́нне сумне́нні
Р. сумне́ння сумне́нняў
Д. сумне́нню сумне́нням
В. сумне́нне сумне́нні
Т. сумне́ннем сумне́ннямі
М. сумне́нні сумне́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Няўпэўненасць у праўдзівасці чаго-н., адсутнасць веры ў каго-, што-н.

Няма сумнення, што ўраджай будзе добры.

2. Замінка, непаразуменне, што ўзнікае ў працэсе вырашэння якога-н. пытання.

Узнікае с. наконт тэрміну завяршэння будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумне́нне ср. сомне́ние;

узя́ць пад с. — взять под сомне́ние; подве́ргнуть сомне́нию; усомни́ться;

не падляга́е ~нню — не подлежи́т сомне́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумне́нне, ‑я, н.

1. Няўпэўненасць у праўдзівасці, сапраўднасці чаго‑н.; меркаванне пра магчымую неадпаведнасць чаго‑н. рэчаіснасці. А праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Маўр. Сумнення не было, ішоў цягнік. Лынькоў. // Падазрэнне, асцярога. Неяк перад выхадам Юткевіч неўпрыкмет падзяліўся з Маслоўскім сумненнямі. Мікуліч. Ніколі да .. [Соні] не закрадалася сумненне, што яна робіць не тое і не так, як трэба. Новікаў.

2. Цяжкасць, замінка, што ўзнікае ў працэсе якой‑н. работы, пры вырашэнні якога‑н. пытання. Гэта добра. З задавальненнем выслухаем вас [Дзянісаў], — працягваў прэзідэнт. Але ў нас ёсць адно сумненне: адносна пасадкі ракеты. Гамолка.

3. Стан душэўнага разладу, няўпэўненасці, які ўзнікае пры адсутнасці мэтанакіраванасці, ад няяснасці свайго жыццёвага шляху. Момант свядомага прыняцця ідэй марксізма-ленінізма быў для Змітрака Бядулі далёка наперадзе, гэтаму часу папярэднічаў доўгі перыяд цяжкіх сумненняў і пакутлівых шуканняў. Каваленка. Аднак жа такая справа, як вялікі горад па суседству, як падземнае кананне на дзесяткі кіламетраў навакол, усё ж прыводзіла старога ў сумненне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумне́нне ’няўпэўненасць; няпэўнасць, недавер’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. сумненье (XV ст., КГС). Укр. сумні́ння, рус. сомне́ние*сумнѣние, куды была ўведзена прыстаўка со‑ з ц.-слав.Фасмер, 3, 716), стараж.-рус. сумьнѣние, польск. sumienie, ст.-польск. sǫmnienie, пазней sumnienie, балг. съмне́ниесумненне, падазрэнне’, ст.-слав. сѫмьнѣние ’тс’. З першаснага *sąmnienie, аддзеяслоўнага дэрывата ад прасл. *sǫmьněti ’мець сумненне, працівіцца, супраціўляцца’, параўн. укр. сумни́тися, ст.-рус. сумьнѣтися, ст.-польск. sǫmnieć się ’сумнявацца’, серб.-харв. súmnjati ’сумнявацца, падазраваць’, якое ад прасл. *sǫmьną, дэрывата ад прасл. *sъ‑mьněti ’думаць; сумнявацца, падазраваць’; гл. сум (Бязлай, 3, 31; Борысь, 586; Фасмер, там жа; ЕСУМ, 5, 474–475). Басай–Сяткоўскі (Słownik, 350) бачаць тут кальку лац. con‑scientias‑umnienie. Параўн. сумна1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гм, выкл. (разм.).

Выражае недавер’е, сумненне, іронію.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́ўнасць, -і, ж.

Пакутлівае сумненне ў чыёй-н. вернасці, каханні.

Пачуццё рэўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́ба⁴, выкл.

Ужыв. з пытальнай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. —

Я вас ведаю. — Х.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаве́р, -у, м.

Сумненне ў правільнасці, праўдзівасці чаго-н., падазронасць, адсутнасць даверу.

Адносіцца з недаверам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паняве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Сумненне, страта веры.

Годзе жыць у паняверцы!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)