ско́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

Тое, што і кончыць (у 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́нчыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ско́нчу ско́нчым
2-я ас. ско́нчыш ско́нчыце
3-я ас. ско́нчыць ско́нчаць
Прошлы час
м. ско́нчыў ско́нчылі
ж. ско́нчыла
н. ско́нчыла
Загадны лад
2-я ас. ско́нчы ско́нчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час ско́нчыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ско́нчыць сов. ко́нчить, око́нчить, зако́нчить;

с. рабо́ту — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) рабо́ту;

с. інстыту́т — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) институ́т;

дрэ́нна с. — пло́хо ко́нчить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што і з інф. Давесці выкананне чаго‑н. да канца; завяршыць. Скончыць мыць посуд. □ Людзі спяшаліся да пачатку ўборкі бульбы скончыць сіласаванне кукурузы. Паслядовіч. Даша скончыла зборы і пачала апранацца. Васілевіч. // Поўнасцю зрасходаваць. [Цётка:] — Апошні кумпяк на сёмуху скончылі. Машара. Знайшліся такія, што як сала сваё з торбы скончылі, дык і па доме зажурыліся. Крапіва.

2. што, чым. Зрабіць што‑н. у заключэнне, закончыць чым‑н. Крушынскі скончыў сваё тлумачэнне .. басам на спеўны царкоўны лад. Бядуля. Вячэру скончылі куццёю. Колас. // Закончыць сваё жыццё, дзейнасць пэўным чынам. Пачаў грамадскую дзейнасць народнікам, а скончыў — меншавіком.

3. што. Закончыць навучанне дзе‑н. Самы старэйшы, Павел, скончыў рачны тэхнікум і ўжо плаваў на Дняпры капітанам буксіра. Шамякін.

4. што, з чым і з інф. Спыніць што‑н., палажыць канец чаму‑н. Скончыць з прагуламі. Скончыць з парушэннем працоўнай дысцыпліны.

•••

Скончыць жыццё — тое, што і кончыць жыццё (гл. кончыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оттереби́ть сов. адцерабі́ць, ско́нчыць церабі́ць, ско́нчыць рваць;

оттереби́ть лён адцерабі́ць (ско́нчыць церабі́ць, ско́нчыць рваць) лён;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́нчаны ко́нченный, око́нченный, зако́нченный; см. ско́нчыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дацо́паць

скончыць брыкаць (біць нагамі); скончыць плёскаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дацо́паю дацо́паем
2-я ас. дацо́паеш дацо́паеце
3-я ас. дацо́пае дацо́паюць
Прошлы час
м. дацо́паў дацо́палі
ж. дацо́пала
н. дацо́пала
Загадны лад
2-я ас. дацо́пай дацо́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час дацо́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зако́нчить сов. зако́нчыць, ско́нчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлепята́ць

скончыць гаварыць невыразна што-небудзь; скончыць утвараць ціхі шум, шолах’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адлепячу́ адляпе́чам
2-я ас. адляпе́чаш адляпе́чаце
3-я ас. адляпе́ча адляпе́чуць
Прошлы час
м. адлепята́ў адлепята́лі
ж. адлепята́ла
н. адлепята́ла
Загадны лад
2-я ас. адлепячы́ адлепячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адлепята́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапра́віць

скончыць выпраўляць, рамантаваць што-небудзь; скончыць кіраваць чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапра́ўлю дапра́вім
2-я ас. дапра́віш дапра́віце
3-я ас. дапра́віць дапра́вяць
Прошлы час
м. дапра́віў дапра́вілі
ж. дапра́віла
н. дапра́віла
Загадны лад
2-я ас. дапра́ў дапра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час дапра́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)