скаваро́днік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скаваро́днік скаваро́днікі
Р. скаваро́дніка скаваро́днікаў
Д. скаваро́дніку скаваро́днікам
В. скаваро́днік скаваро́днікі
Т. скаваро́днікам скаваро́днікамі
М. скаваро́дніку скаваро́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скаваро́днік м. лепёшка ж. (из кислого теста)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаваро́днік, ‑а, м.

Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раго́йш, раго́йж ’пірог-скавароднік’ (ЛА, 4; Сл. ПЗБ). З літоўскага ragaĩšis ’хлеб, пірог, выпечаныя з пшанічнай ці ячневай мукі грубага змолу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лепёшка ж.

1. (оладья) ала́дка, -кі ж.; (пресная) прасна́к, -ка́ м.; (поджаренная на сковороде) скаваро́днік, -ка м.; (из тёртого сырого картофеля) дра́нік, -ка м.;

2. (лекарственная) табле́тка, -кі ж.;

расшиби́ться в лепёшку распляска́цца ў блін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пляска́ч1 ’пірог’ (Касп.), плеску́хаскавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр. плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.

Пляска́ч2 ’гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.

Пляска́ч3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск. паўн.-усх. płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск. płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́нда1 ’бочка’ (Касп., Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Наўрад ці ёсць нейкая сувязь з бо́нда2 (гл.). Хутчэй таго ж паходжання, што і бо́ндар, бо́дня (гл.), бо́нда, мабыць, з бо́дня. Гл. Краўчук, БЛ, 1975 (7), 65.

Бо́нда2 ’бохан хлеба; круг каўбасы; булка, печаны хлеб; скаціна; скавароднік, перапечак; пасаг; закваска ў дзяжы і г. д.’ (шмат значэнняў, гл. Нас., Чач., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. II, Сцяшк., Сцяшк. МГ, Сцяц., Некр.). Падрабязна гл. Крывіч, 1923, 3, 51–52. Укр. бо́нда, польск. bonda. Запазычанне з літ. bandà (таксама шмат значэнняў). Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50–51. Падрабязна Непакупны, Мовознавство, 1969, (3); Сцяц., Нар., 22. У ст.-бел. мове бонда засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёшка1 ’перапечка, праснак, скавароднік’ (Нас., Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’няўдалая булка хлеба’ (Ян.). Рус. лепёшка ’блін’, ’аладка’, ’дранік’, ’пірог’, ’круглая буханка’. Да ляпі́ць (Міклашыч, 178; Праабражэнскі, 1, 448; Младэнаў, 273). Сюды ж звычайна адносяць і рус. ле́пех, лепехи́, бел. ляпёшка (прастамоўн.) і балг. ле́пешка ’каравячы памёт’, ’кізяк’ (Фасмер, 2, 484; БЕР, 3, 363). Бернекер (1, 701) дапускае роднаснасць з рус. лепе́нь ’акравак’, лепест. Буга (Rinkt., 1, 452) супастаўляе рус. лепёшка з літ. lepaĩšis ’праснак з бульбы і ячменнай мукі’, lepatur̃šis ’праснак’.

Ляпёшка2 ’ўдар далоняй па мякаці цела’, ляпёшку падняць (зʼесці) ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.). Да ля́паць1 (гл.).

Ляпёшка ’лісічка, Cantharellus cibarius’ (воран., Сл. ПЗБ). Відазмененае ля́пушкі (гл.) паводле ляпёшка пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапе́ча ’другі каравай — вялікая булка’ (Кольб.), ’праснак’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк.), перапе́чка ’хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі’ (ТСБМ; бялын., Янк. Мат.; бых., Мат. Маг.; ТС; мазыр., Сержп.), ’невялікая буханка прэснага хлеба з ячменнай мукі’ (слуц., Нар. словатв.), ’пірог сярэдняй велічыні’ (ТС); ’печыва з хлебнага цеста, бульбы, тоўчанага канаплянага семя’ (Сл. ПЗБ), ’скавароднік’ (ЛА, 4). Укр. палес. перепічайка, пере́пічка ’тс’, бойк. пере́пічка ’булка, якую выносяць на могілкі ў аўторак пасля Пасхі’, рус. перепе́ча ’каравай’, ’праснак, якім паміналі памерлых’, ’ватрушка’, перепе́чка ’булачка’, ’праснак’. Усходнеславянскі рэгіяналізм *per‑pekja > пере‑печа, утвораны ад дзеяслова *pekti ’пячы’ пры дапамозе прыстаўкі *per‑ > пера- са значэннем ’праходжанне праз увесь прадмет’, дзякуючы якому прыстаўка пера- набліжаецца да прыстаўкі пра- (< прасл. *pro‑), якая і выцесніла першасную пера- (параўн. славен. prepêči ’прапячы’), апошняя ж стала абазначаць ’празмернасць, перавышэнне мяжы нармальнага стану’, параўн. перапячы, рус. перепе́чь, серб.-харв. препѐћи, а таксама славен. prepêči ’перасмажыць’, адсюль славен. prepečênec ’сухар’ (ESSJ, 1, 162–169; адносна семантыкі і пашырэння лексемы гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 107–114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)