ручні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны для выцірання твару, рук ці пасуды.

Вышываны р.

|| памянш. ручнічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ручніко́вы, -ая, -ае.

Ручніковая тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ручні́к, -ка́ м. полоте́нце ср.; рушни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ручні́к, ‑а, м.

Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці пасуды. Гаспадыня падала чысты ручнік. Аляксей падзякаваў, выцер рукі і сеў за стол. Пальчэўскі. Галіна падышла да сцяны, ля якой сядзеў Папас, зняла з цвіка лямпу і пачала ручніком праціраць шкло. Галавач. Госці вылазілі з-за стала. Дзядзька Пракоп, павязаны наўскасяк цераз плячо вышываным ручніком, вылез амаль першым. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznikручнік’. Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручнік; уціральнік, выціральнік (абл.) / з доўгімі махрамі: скарач, трапкач

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

расшыўны́, -а́я, -о́е.

Расшыты ўзорамі, упрыгожаны вышыўкай.

Р. ручнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Ручнік з доўгімі махрамі, звычайна з грубага палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полоте́нце ср. ручні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.

Вышыты ўзор на тканіне.

Ручнік з вышыўкай.

|| прым. вы́шывачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́шва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць ў настольнік, ручнік і пад.

Яна цудоўна вышывала і пляла з нітак прошвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)