рукая́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рукая́тка рукая́ткі
Р. рукая́ткі рукая́так
Д. рукая́тцы рукая́ткам
В. рукая́тку рукая́ткі
Т. рукая́ткай
рукая́ткаю
рукая́ткамі
М. рукая́тцы рукая́тках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рукая́тка, ‑і, ДМ ‑ятцы; Р мн. ‑ятак; ж.

1. Частка якой‑н. прылады (ручнога інструмента, зброі і пад.), за якую трымаюцца пры карыстанні. Рукаятка адвёрткі. Рукаятка кінжала. Рукаятка гранаты. □ [Пятро] дастаў з кішэні пісталет, да болю сціснуў шурпатую рукаятку. Шамякін.

2. Частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, пераключэння, павароту і пад. Раптам .. [Галіна] схапілася за рукаятку і сцішыла ход паравоза. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́цьрукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeťrukověť ’кіраўніцтва’), славац. rukoväťрукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́калатка

рукаятка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ру́калатка ру́калаткі
Р. ру́калаткі ру́калатак
Д. ру́калатцы ру́калаткам
В. ру́калатку ру́калаткі
Т. ру́калаткай
ру́калаткаю
ру́калаткамі
М. ру́калатцы ру́калатках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рукая́ць, ‑і, ж.

Тое, што і рукаятка. Да .. [палоннага] кінуўся Клопікаў, наважваючыся ўдарам пісталетнай рукаяці падагнаць чалавека. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рукава́ць ’мяшок у выглядзе клінка дня прыгатавання сыру’ (Сл. Брэс.). Гл. рукаяць, рукаятка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́лесць, пе́люсць ’вуха, рукаятка, тоўстыя канцы ў карыце, ночвах’, пе́люшцы ’закраіны ў начоўках’ (ТСБМ), пе́лясць ’біла ложка’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Гл. пелюсць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рункаві́ско ’ручка ў рыдлёўцы’ (Сл. рэг. лекс.). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. ręka ’рука’ і суфікса ‑іск‑о, магчыма, да польск. rękojeśćрукаятка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нак ‘дзяржанне ў розных прыладах (вілах, чапяле, рыдлёўцы, памяле, нажы і інш.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Ласт., Касп., Сл. ПЗБ, ЛА, 2, 4, Сцяшк.), тро́нок ‘тс’ (Тарн., Арх. Вяр., ТС, Лекс. Бел. Палесся), тро́нак ‘ствол’ (Рэг. сл. Віц.), трон ‘цэп’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.). З адаптаванага польск. trzonekрукаятка, ручка’ < trzon ‘аснова, састаўная частка чаго-небудзь; рукаятка, ручка’, што адпавядае беларускаму чаранок (гл.). Сюды ж ст.-бел. троновый зуб ‘карэнны зуб’ (ГСБМ) з польск. ząb trzonowy ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук1 (гл.) і рукава́ткарукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)