Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рукая́тка, ‑і, ДМ ‑ятцы; Рмн. ‑ятак; ж.
1. Частка якой‑н. прылады (ручнога інструмента, зброі і пад.), за якую трымаюцца пры карыстанні. Рукаятка адвёрткі. Рукаятка кінжала. Рукаятка гранаты. □ [Пятро] дастаў з кішэні пісталет, да болю сціснуў шурпатую рукаятку.Шамякін.
2. Частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, пераключэння, павароту і пад. Раптам .. [Галіна] схапілася за рукаятку і сцішыла ход паравоза.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукая́ткаж. Griff m -(e)s, -e, Hándgriff m, Stiel m -s, -e; Kúrbel f -, -n (для вярчэння); Hébel m -s, - (рычаг);
завадна́я рукая́ткааўта.Ánlasskurbel f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр.рукоя́тка, рукі́вʼя, рус.рукоя́ть, дыял.рукоя́тка, польск.rękojeść, чэш.rukojeť (і rukověť ’кіраўніцтва’), славац.rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен.rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв.ру̏кове̄т ’тс’, балг.ръкова́дка ’тс’, макед.раковатка ’тс’, ст.-слав.рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл.*rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус.яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.