растаро́пны, -ая, -ае.

Кемлівы ў справах; упраўны.

Р. чалавек.

|| наз. растаро́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растаро́пны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. растаро́пны растаро́пная растаро́пнае растаро́пныя
Р. растаро́пнага растаро́пнай
растаро́пнае
растаро́пнага растаро́пных
Д. растаро́пнаму растаро́пнай растаро́пнаму растаро́пным
В. растаро́пны (неадуш.)
растаро́пнага (адуш.)
растаро́пную растаро́пнае растаро́пныя (неадуш.)
растаро́пных (адуш.)
Т. растаро́пным растаро́пнай
растаро́пнаю
растаро́пным растаро́пнымі
М. растаро́пным растаро́пнай растаро́пным растаро́пных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

растаро́пны, ‑ая, ‑ае.

Спрытны, кемлівы ў справах; упраўны, рухавы. Гэта язда падабалася Тарасу: яго пасылалі, як растаропнага служаку. Колас. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо не растаропны, не хітры ты чалавек... Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Рыстароп ’цямкі, растаропны, разумны’, ’бездараж’ (Бяльк.), рыстаропіца ’бездарожжа’ (Бяльк.). Русізм, параўн. рус. расторо́пный ’хуткі, спрытны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хадавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ход.

2. Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі.

Х. транспарт.

3. Які мае вялікі попыт; які знаходзіцца ў шырокім ужытку (разм.).

Х. тавар.

Хадавая тэма.

4. Які многа дзе бываў, ведае справу; лоўкі, растаропны (разм.).

Хадавая жанчына.

5. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным напрамку (спец.).

Хадавая рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропный ’разважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шлырастаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растаро́п1 (рістаро́п, рыстаро́п) ’разуменне, развага’, ’чалавек цямкі, растропны, разумны’ (Бяльк.), растаро́па ’кемлівасць’, ’кемлівы’ (Юрч.), ’кемлівая, дасціпная, прабіўная асоба’ (капыл., Жыв. сл.), сюды ж растаро́пны ’кемлівы ў справах, упраўны’ (ТСБМ); параўн. укр. росторо́па ’цямкі, здагадлівы, кемлівы’, розторо́пний ’тс’, рус. росторо́пный ’кемлівы’, польск. roztropny ’кемны’. Узводзяць да прасл. *torp‑, першапачаткова ’паваротлівы, шустры’, параўн. грэч. τρέπω ’паварочваю’, лац. trepit ’вярцець’, ст.-інд. trápatē ’саромецца; адварочвацца’, tr̥pás ’неспакойны’, гл. Фасмер, 3, 446 (з літ-рай). Брант (РФВ, 25, 30) лічыць роднаснымі літ. tar̃pti ’мець поспех, працвітаць’, tarpà ’працвітанне’. Згодна з Махэкам₂, 649, можа быць звязана з літ. stropė́ti ’быць старанным’, параўн. літ. stropà ’стараннасць, руплівасць’. Гл. таро́піцца ’старанна ўглядацца’. Сувязь з торап ’пуд, страх’ (гл.) магчыма праз прасл. *torpiti ’рабіць цвёрдым, акачанелым’ (параўн. атарапець, гл.) < *torpa ’зацвярдзенне, акачанеласць’ (гл. Сной у Бязлай, 4, 213). У такім выпадку прыстаўка рас- надае слову супрацьлеглае значэнне.

Растаро́п2 ’бездараж, распуцце’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), ’расталая дарога’ (мазыр., ГЧ), ’разводдзе’ (навагр., капыл., З нар. сл.; Мат. Маг.), ’гразкасць’ (Нас.), ’многа гразі; слата; бездараж’ (Янк. 3.), расторо́па ’гразь (вясною, восенню)’ (Нас.), ’слата’ (Сл. ПЗБ), растаро́пʼе ’гразь, слата, бездараж’ (Янк. 3.), растаро́піца ’слата’ (Сл. ПЗБ), ’бездарожжа’ (Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Варл.); сюды ж растаро́піць (ръстаро́піць) ’растаць, набракнуць вадой, развесці (пра снег)’ (гарад., Нар. лекс.), растарапі́ць ’прыгатаваць’: зелле свінням растарапіла (Мат. Гом.), да апошняга параўн. рус. дыял. (комі, сіб.) расторо́пить ’разбавіць вадой ці інш.’, растаро́пило ’развязло (пра снег)’. Няясна. Зыходны дзеяслоў тыпу *тарапіць ’распускаць’ захаваўся ў вытворных, параўн. тарапя́нка ’страціўшая раўнавагу’ (гл.). Параўн. распу́ціца, роспуск2 (гл.). Не выключана сувязь з літ. strópti ’зацвярдзець, падсохнуць’, тады зыходны дзеяслоў мог мець форму *рас‑(с)тарапіць з супрацьлеглым значэннем, параўн. папярэдняе слова. Гл. таксама ростарапень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)