Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропный ’разважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)