пялё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пялё́нка пялё́нкі
Р. пялё́нкі пялё́нак
Д. пялё́нцы пялё́нкам
В. пялё́нку пялё́нкі
Т. пялё́нкай
пялё́нкаю
пялё́нкамі
М. пялё́нцы пялё́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пялёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Прасцінка, у якую закручваюць і спавіваюць грудных дзяцей.

2. Суцэльны покрыў, тое, што завалаквае, зацягвае з усіх бакоў (кніжн.).

Пушыстая п. снегу.

П. туману.

З пялёнак (разм.) — з ранняга дзяцінства.

|| прым. пялёначны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пялёнка ж.

1. пелена́;

2. (детская) пелёнка;

з пялёнак — с пелёнок;

вы́расці з пялёнак — вы́йти из пелёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пялёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Суцэльны покрыў (туману, дажджу, снегу, дыму і пад.), які завалаквае, зацягвае што‑н. з усіх бакоў. І вось цяпер.. [снег] адразу шчодра заслаў зямлю сваёй пушыстай пялёнкай. М. Ткачоў. Лёгкі марозік зацяг[в]аў лужынкі тонкай пялёнкай лёду. Колас.

2. Прасцінка для ўкручвання, спавівання грудных дзяцей. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. Каб заняць чым час, Саша бясконца перамывала пялёнкі і шыла што-небудзь для дзіцяці. Шамякін.

•••

З пялёнак — з ранняга дзяцінства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пялёнка. Гл. пелена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смуга́, -і́, ДМ смузе́, ж.

1. Падобная на дым, лёгкая атмасферная пялёнка, дымка, туман.

Небасхіл заслаўся смугой.

Каля лесу слалася с.

2. перан. Тое, што перашкаджае ясна бачыць, затуманьвае.

С. засцілае вочы.

С. на твары (журботны настрой).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак, ‑зка, м.

Разм. Невялікая пялёнка, якая складваецца трохвугольнікам і ўжываецца для закручвання ніжняй часткі тулава груднога дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пялю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Пялёнка (у 2 знач.). Міхал падступіўся да парадзіхі і адгарнуў пялюшку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пелямі́ца (пелемі́ца) ’вялікая хустка’ (ТС). З ⁺пеленіца (распадабненне н > м), параўн. чэш. plena ’хустка’, ст.-рус. пеленицапялёнка’ (з 1466 г.) < пелена ’пакрывала’, ст.-слав. пелена ’тс’. Гл. пе́лена, пялёнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шарава́ты, ‑ая, ‑ае.

З шэрым адценнем, па колеру блізкі да шэрага. Вечарам, як толькі прагоняць статак, вісіць над дарогамі, над вуліцай шараватая пялёнка дыму. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)