Пелямі́ца (пелемі́ца) ’вялікая хустка’ (ТС). З ⁺пеленіца (распадабненне н > м), параўн. чэш. plena ’хустка’, ст.-рус. пеленица ’пялёнка’ (з 1466 г.) < пелена ’пакрывала’, ст.-слав. пелена ’тс’. Гл. пе́лена, пялёнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)