смуга́, -і́, ДМ смузе́, ж.

1. Падобная на дым, лёгкая атмасферная пялёнка, дымка, туман.

Небасхіл заслаўся смугой.

Каля лесу слалася с.

2. перан. Тое, што перашкаджае ясна бачыць, затуманьвае.

С. засцілае вочы.

С. на твары (журботны настрой).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)