прысво́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысво́ю прысво́ім
2-я ас. прысво́іш прысво́іце
3-я ас. прысво́іць прысво́яць
Прошлы час
м. прысво́іў прысво́ілі
ж. прысво́іла
н. прысво́іла
Загадны лад
2-я ас. прысво́й прысво́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысво́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што. Завалодаць, самавольна ўзяць у сваю ўласнасць, выдаць за сваё.

П. знойдзенае.

П. чужыя ідэі.

2. што і каму-чаму. Даць (якое-н. званне), назваць якім-н. чынам.

П. званне прафесара. П. плошчы імя Тадэвуша Касцюшкі.

|| незак. прысво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прысвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысво́іць сов., в разн. знач. присво́ить;

п. сабе́ знахо́дку — присво́ить (себе́) нахо́дку;

п. зва́нне — присво́ить зва́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць што‑н. чужое сваёй уласнасцю. Кожны тыдзень, а то і два разы на тыдні Арцём вазіў дровы ў Глыбокае, і ўсё ішло добра. Ён быў вельмі сумленны хлопец і ні разу не прысвоіў сабе гроша. Машара. — [Еўдакія] хітрая, можа забраць, прысвоіць, а надзець, так хутка не надзене. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Іван], прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар. Навуменка. // Выдаць за сваё, прыпісаць сабе што‑н. — Змог жа Марконі прысвоіць вынаходства Нанова і пажыць мільёны. Зуб.

2. Надзяліць чым‑н., даць што‑н. (званне, імя, чын і пад.). Прысвоіць званне ўдарніка камуністычнай працы. □ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад. Шчарбатаў. Неўзабаве [Лескаўцу] прысвоілі званне старшага лейтэнанта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыць ’прыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус. присво́итьпрысвоіць’, укр. присвоїтипрысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск. przyswoićпрысвоіць’, чэш. přisvojiti, славац. prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зажи́лить сов. зажы́ліць, прысво́іць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награ́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., чаго.

Прысвоіць грабяжом многа чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присво́ить сов.

1. (завладеть чужим) прысво́іць, прыўла́шчыць;

присво́ить нахо́дку прысво́іць (прыўла́шчыць) знахо́дку;

2. (присудить, наделить чем-л.) прысво́іць, нада́ць; (дать) даць;

присво́ить зва́ние прысво́іць (нада́ць) зва́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысвае́нне ср. присвое́ние; см. прысво́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што і чаго.

Рабуючы, прысвоіць; награбіць многае.

Н. каштоўнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)