Асво́іць. Рус. освоить, укр. освоїти, польск. oswoić, чэш. osvojiti si, славац. osvojiť si, славен. osvojíti, серб.-харв. осво̀јити, макед. освой, балг. усвоя ’тс’. Ст.-рус. освоити з XV ст. Агульнаславянскае ўтварэнне ад займенніка *svojь з прыстаўкай о‑ і дзеяслоўным суфіксам ‑i‑ti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)