пераста́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераста́ну пераста́нем
2-я ас. пераста́неш пераста́неце
3-я ас. пераста́не пераста́нуць
Прошлы час
м. пераста́ў пераста́лі
ж. пераста́ла
н. пераста́ла
Загадны лад
2-я ас. пераста́нь пераста́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераста́ць сов. переста́ть;

п. смя́яцца — переста́ть смея́ться;

дождж не ~та́ў — дождь не переста́л;

галава́а́ла бале́ць — голова́ переста́ла боле́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак., звычайна з інф.

Спыніць якое‑н. дзеянне, выйсці з якога‑н. стану. Аркестр перастаў іграць, і пары пачалі выходзіць у парк. Скрыпка. Спіць хлопчык, як забіты, і кашляць перастаў. Гарэцкі. Камунізм перастаў быць толькі навуковай тэорыяй, ён выйшаў на прасторы рэвалюцыйнай практыкі. «Звязда». // Спыніцца, кончыцца (пра дождж, снег, вецер). Дождж перастаў на світанні, і хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́цьперастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslaćперастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestaťперастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстатиперастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перастаць, пакінуць, кінуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перастава́ць несов. перастава́ць; см. пераста́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разонра́виться сов., разг. пераста́ць падаба́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчу́кнуць

перастаць, сціхнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шчу́кне шчу́кнуць
Прошлы час
м. шчу́кнуў шчу́кнулі
ж. шчу́кнула
н. шчу́кнула
Дзеепрыслоўе
прош. час шчу́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адхлу́пнуць

‘адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адхлу́пне адхлу́пнуць
Прошлы час
м. адхлу́пнуў адхлу́пнулі
ж. адхлу́пнула
н. адхлу́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час адхлу́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; змоўк, -кла; -ні; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

Музыка змоўкла.

Кулямёт змоўк.

Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)