пато́ўшчаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пато́ўшчаны пато́ўшчаная пато́ўшчанае пато́ўшчаныя
Р. пато́ўшчанага пато́ўшчанай
пато́ўшчанае
пато́ўшчанага пато́ўшчаных
Д. пато́ўшчанаму пато́ўшчанай пато́ўшчанаму пато́ўшчаным
В. пато́ўшчаны (неадуш.)
пато́ўшчанага (адуш.)
пато́ўшчаную пато́ўшчанае пато́ўшчаныя (неадуш.)
пато́ўшчаных (адуш.)
Т. пато́ўшчаным пато́ўшчанай
пато́ўшчанаю
пато́ўшчаным пато́ўшчанымі
М. пато́ўшчаным пато́ўшчанай пато́ўшчаным пато́ўшчаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ўшчаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пато́ўшчаны пато́ўшчаная пато́ўшчанае пато́ўшчаныя
Р. пато́ўшчанага пато́ўшчанай
пато́ўшчанае
пато́ўшчанага пато́ўшчаных
Д. пато́ўшчанаму пато́ўшчанай пато́ўшчанаму пато́ўшчаным
В. пато́ўшчаны (неадуш.)
пато́ўшчанага (адуш.)
пато́ўшчаную пато́ўшчанае пато́ўшчаныя (неадуш.)
пато́ўшчаных (адуш.)
Т. пато́ўшчаным пато́ўшчанай
пато́ўшчанаю
пато́ўшчаным пато́ўшчанымі
М. пато́ўшчаным пато́ўшчанай пато́ўшчаным пато́ўшчаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ўшчаны утолщённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пато́ўшчаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пато́ўшчаны пато́ўшчаная пато́ўшчанае пато́ўшчаныя
Р. пато́ўшчанага пато́ўшчанай
пато́ўшчанае
пато́ўшчанага пато́ўшчаных
Д. пато́ўшчанаму пато́ўшчанай пато́ўшчанаму пато́ўшчаным
В. пато́ўшчаны (неадуш.)
пато́ўшчанага (адуш.)
пато́ўшчаную пато́ўшчанае пато́ўшчаныя (неадуш.)
пато́ўшчаных (адуш.)
Т. пато́ўшчаным пато́ўшчанай
пато́ўшчанаю
пато́ўшчаным пато́ўшчанымі
М. пато́ўшчаным пато́ўшчанай пато́ўшчаным пато́ўшчаных

Кароткая форма: пато́ўшчана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ўшчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патаўсціць.

2. у знач. прым. Крыху таўсцейшы. Патоўшчаная пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утолщённый прич., прил. пато́ўшчаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́дка1 ’невялікая кадзь, кадушка’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Сцяшк.). Слаба зафіксавана ў гаворках, што, улічваючы іншыя назвы для гэтай рэаліі, можа ўказваць на запазычанне. Слова вядома ў некаторых слав. мовах, аднак шырока засведчана толькі ў рус. мове. Магчыма, стар. утварэнне суфіксам ‑ъka ад kadь (гл. кадзь).

Кадка́2 ’тупы канец яйка’ (Нас.). Можна параўнаць з рус. (зах.-бран.) кадка ’дно ў бутэльцы’, што пашырае геаграфію слова і, відавочна, сведчыць аб пераносным ужыванні слова кадка (гл.) на ўсх.-бел. тэрыторыі для абазначэння падобных да маленькай бочкі прадметаў. Больш шырока такія другасныя назвы вядомы гаворкам рус. мовы: параўн. рус. арл. кадка ’адтуліна ў сцяне печы для абпальвання цэглы; праз яе накладваюць цэглу’; ярасл.патоўшчаны канец ручкі цэпа, у якім замацоўваецца раменьчык’, цвяр., наўг., алан. і інш. ’драўлянае дзяржанне цэпа з патоўшчаным верхнім канцом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ка́дзіца, ка́дыца ’калодка ў коле ад воза’ (пін., Нар. лекс.). Рус. ярасл. (з інш. суфіксацыяй) кадкапатоўшчаны канец цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна з патоўшчаным верхнім канцом’, ’біла ў цэпа’, кадочка ’тс’ і ’адтуліна ў патоўшчаным канцы цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’біла цэпа’, кадулька, кадушка і да т. п. Іншыя вытворныя (на ўласна бел. тэрыторыі) ад *kadь таксама з пераносным значэннем: кадка ’тупы канец яйка’ (Нас.), зах.-бран. кадка ’дно бутэлькі’. Адсутнасць фармальных і семантычных аналагаў вымушае кваліфікаваць пін. кадыца як вузкарэгіянальнае ўтварэнне: адсутнасць на палескай і наогул на большай частцы бел. тэрыторыі формы кадзіца не дазваляе ўключыць бел. слова (Трубачоў, Эт. сл., 9, 109) у артыкул *kadica (вытворнае ад *kadь памянш. суфіксам ‑ica). Зафіксаванае Цыхуном (З нар. сл., 191) на той жа тэрыторыі кадушка ’кадаўб’ і ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішневай кары з накрыўкай’ сведчыць аб наяўнасці іншай магчымай словаўтваральнай асновы (фармальна супадаючай з кадзь). Звяртае на сябе ўвагу ўкр. дыял. колодиця ’калодка ў коле ад воза’, палес. колодиця ’тс’, якое і словаўтваральна і тыпалагічна адпавядае бел. слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калба́н ’гладыш’ (Касп., Мат. Маг.), колбанец ’тс’ (Нас.), калбан ’пасудзіна з прутоў або саломы ў выглядзе гладыша’ (Касп.), ’штучнае гняздо з саломы ў выглядзе конуса’, сюды ж празрысты перанос назвы калбанчики ’расліна Campanula’, параўн. рус. колбочки ’расліна Trollius europaeus’, ’пладовыя шышкі гэтай расліны’. Рус. смал. колбан ’гліняны або металічны гладыш, гарлач велізарных памераў’, больш далёкія — наўг. колбик ’вузкагорлы гліняны гладыш, які пашыраецца ўніз у форме шара’, ’гладыш для алею’, маск. колбушка ’канічны гладыш з вогнетрывалай гліны’. Цыхун (Бел.-польск. ізал., 149) суаднёс калбан з укр. ковбан ’цурбан, калодка’, рус. колбяк ’цурбан, балван’, бел. коўб ’страўнік жывёлы’ і інш., якія, на яго думку, узыходзяць да ўсх.-слав. колб ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’ што патрабуе ўдакладнення. Як быццам існаванне ўсх.-слав. колб асобых сумненняў не выклікае. Параўн. рус. вяц. колба ’фігура ў форме невялікага шара’, ’патоўшчаны шарападобны канец палкі’, ’шарык як упрыгожанне ў розных вырабах’, кастрам. ’галава’, астрах, колбан ’абрубак дрэва, дошкі і да т. п.’, сарат. колбешка ’невялікі абрубак дрэва, дошкі’, валаг. колбочка ’мясісты кончык носа (у чалавека), с колбочкой ’з лішкам, вышэй краёў’, валаг. колбушка ’верацяно з вялікай колькасцю напрадзеных нітак’ і інш. Укр. гуц. ковбок ’больш тоўстая частка дрэва, ужо адрэзаная ад верху’, бойк. ко́вбиця, коўбчик ’тс’. У прынцыпе калбан і інш. назвы посуду маглі ўтварыцца натуральна ад асновы колб‑. У якасці семантычнай паралелі можна прывесці ням. Kolbe, Kolben ’дубінка’, ’булава, паліца’, ’галоўка, шышка’ і Kolben ’колба (хімічны посуд)’. Аднак бел. і рус. назвы посуду могуць быць параўнальна познімі, г. зн. запазычанымі з ням. як тэхнічныя тэрміны. Параўнальна вузкая геаграфія распаўсюджання такіх назваў посуду як быццам пацвярджае магчымасць запазычання. У рус. пісьмовых помніках слова сустракаецца ў другой палавіне XVII ст. (існуе версія аб запазычанні ў канцы XVIII ст.; Шанскі, II, К, 195). Тэарэтычна нельга выключыць і магчымасці ўзаемадзеяння запазычанага слова з славянскім, што дапамагло б вытлумачыць фармальную розніцу ням. і рус. слоў. Звяртае на сябе ўвагу таксама паслядоўнае супадзенне назваў посуду і слав. дэрыватаў ад колб‑: калуж. колба ’бутля’, ’шар’, наўг. колбик ’гладыш’, новасіб. ’каўбаса асобага прыгатавання’, перм. колбушка ’абрубак дрэва’, маск. ’гладыш канічнай формы’, смал. калбан ’гладыш’, уральск. калбан ’тоўсты абрубак дрэва’. Гэтыя факты вельмі падазроныя, хоць магчымасці трансфармацыі запазычанага слова выключыць нельга, у тым ліку і пад уплывам слав. слоў, як гэта мяркуецца. Адносна ўсх.-слав. колб‑ гл. падрабязней пад каўбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)