пане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; -нясі́ся; зак.

Пачаць несціся¹.

Коннік панёсся да лесу.

Панеслася песня.

Чуткі панесліся па вёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пане́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панясу́ся панясё́мся
2-я ас. панясе́шся панесяце́ся
3-я ас. панясе́цца панясу́цца
Прошлы час
м. панё́сся пане́сліся
ж. пане́слася
н. пане́слася
Дзеепрыслоўе
прош. час панё́сшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пане́сціся I сов. понести́сь, помча́ться; унести́сь;

за́яц панёсся ў лес — за́яц понёсся (помча́лся) в лес;

хма́ры ~сліся на за́хад — ту́чи унесли́сь на за́пад

пане́сціся II сов., разг. (о птицах — всех, многих) снести́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пане́сціся 1, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. панёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.

1. Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; паімчацца. [Злобіч] штурхануў нагамі пад бакі каню, панёсся ад абоза. М. Ткачоў. Не замаруджваючы хады, цягнік панёсся далей. Арабей. Адразу дыхнула прахалодай, па дарозе закружыліся віхорчыкі і панесліся ў стэп. Даніленка. // Разм. Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Выскачыў [сын] на двор, аглянуўся — маці бегла за ім — і з усіх ног панёсся цераз агароды да лесу. Капыловіч. Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу. Краўчанка.

2. перан. Пачаць распаўсюджвацца (пра гукі, пахі і г. д.). — Бо-о-ом! Бо-о-ом! — далёка панеслася водгулле ў начной цішыні. С. Александровіч. Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах. Танк. Вокліч падхапілі вязні ўсіх камар, і ён панёсся па ўсіх трох паверхах турмы. Машара. // Распаўсюдзіцца, стаць вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Зноў свісты «Салаўя».. Зноў аб ім панеслася гучная слава па ўсіх маёнтках. Бядуля.

пане́сціся 2, ‑нясуцца; пр. панесліся і панясліся; зак.

Разм. Знесціся — пра птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся ​1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понести́сь разг.

1. памча́цца; (побежать) пабе́гчы;

2. (начать быстро распространяться) пане́сціся;

зву́ки понесли́сь по́ лесу гу́кі пане́сліся па ле́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

унести́сь

1. разг. (убежать) памча́цца; пане́сціся;

2. перен. (миновать) міну́ць; (исчезнуть) зні́кнуць;

3. перен. (о мыслях, мечтах) зане́сціся;

он унёсся далеко́ в свои́х мы́слях ён занёсся далёка ў сваі́х ду́мках; см. уноси́ться 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)