памчацца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)