Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пане́сціся1, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. панёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
1. Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; паімчацца. [Злобіч] штурхануў нагамі пад бакі каню, панёсся ад абоза.М. Ткачоў.Не замаруджваючы хады, цягнік панёсся далей.Арабей.Адразу дыхнула прахалодай, па дарозе закружыліся віхорчыкі і панесліся ў стэп.Даніленка.//Разм. Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Выскачыў [сын] на двор, аглянуўся — маці бегла за ім — і з усіх ног панёсся цераз агароды да лесу.Капыловіч.Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу.Краўчанка.
2.перан. Пачаць распаўсюджвацца (пра гукі, пахі і г. д.). — Бо-о-ом! Бо-о-ом! — далёка панеслася водгулле ў начной цішыні.С. Александровіч.Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах.Танк.Вокліч падхапілі вязні ўсіх камар, і ён панёсся па ўсіх трох паверхах турмы.Машара.// Распаўсюдзіцца, стаць вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Зноў свісты «Салаўя».. Зноў аб ім панеслася гучная слава па ўсіх маёнтках.Бядуля.
пане́сціся2, ‑нясуцца; пр. панесліся і панясліся; зак.
Разм. Знесціся — пра птушак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пане́сцісягл. імчацца, памчацца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
poszorować
зак.
1. перачысціць, перамыць;
2.разм. пабегчы; панесціся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы.Грахоўскі.Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі.Пальчэўскі.Саша падхапіў веласіпед і памчаўся.Новікаў.// Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
понести́сьразг.
1. памча́цца; (побежать) пабе́гчы;
2.(начать быстро распространяться)пане́сціся;
зву́ки понесли́сь по́ лесу гу́кі пане́сліся па ле́се.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)