нутро́
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
	
	
		
			| Н. | нутро́ | 
		
			| Р. | нутра́ | 
		
			| Д. | нутру́ | 
		
			| В. | нутро́ | 
		
			| Т. | нутро́м | 
		
			| М. | нутры́ | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
нутро́, -а́, н.
1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.
Усё н. баліць.
2. Унутраная частка чаго-н.
Н. печы.
3. перан. Унутраная сутнасць каго-н.
Мяшчанскае н.
Усё гэта я нутром адчуваю.
◊
Заглянуць у нутро каму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.
Пераесці нутро каму (разм., неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.
|| прым. нутраны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Нутраное сала.
Н. свет чалавека.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
нутро́, -ра́ ср.
1. мн. нет вну́тренность ж.; нутро́;
2. анат. вну́тренности мн.; нутро́;
3. перен., разг. нутро́;
мяшча́нскае н. абыва́целя — меща́нское нутро́ обыва́теля;
◊ не па ~ру́ (быць) — не по нутру́ (быть);
перае́сці н. — перее́сть нутро́; вы́мотать (все) кишки́;
загляну́ць у н. — загляну́ть в ду́шу
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
нутро́ прям., перен. нутро́, -ра́ ср.;
◊
не по нутру́ не да спадо́бы, не па нутры́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
нутро́, ‑а, н.
1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы. [Максім] адчуваў сябе вельмі кепска, бо голад,.. як абцугамі сціскаў нутро і балюча смактаў у страўніку. Машара. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла. Васілевіч.
2. Унутраная частка чаго‑н. Светлыя ніці пранізалі пыльнае цёмнае паветра, і хлопчык бачыў усё змрочнае нутро свайго памяшкання. Самуйлёнак. Нутро камяніцы завалена попелам, абгарэлымі бэлькамі, скінутымі з гары рэйкамі. Шынклер.
3. перан. Унутраная сутнасць каго‑н. Мяшчанскае нутро. □ На першы погляд Жлукта — Чарскі вельмі мілы, прывабны чалавек. Выдатная знешнасць, добрыя манеры. Гэтым ён некаторых спачатку і бярэ. Пазнаюць яго сапраўднае нутро толькі пазней. Сабалеўскі. Выгляд авечы, а нутро воўчае. Прыказка. // Пра ўнутраны псіхічны свет, душу. У Ніны апусціліся рукі. Сумленне тачыла яе нутро. Гроднеў.
•••
Заглянуць у нутро гл. заглянуць.
Не па нутру — быць не даспадобы.
Пераесці нутро гл. пераесці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Нутро́ ’вантробы, унутранасці’ (Нас., Гарэц., Пятк. 2, Касп.), ’сярэдзіна, унутраная частка’ (Сцяшк., ТС), нутрэ́ ’тс’ (ТС), нутрё ’унутранасці’ (Грыг.), нутра́, нутры́, мн. ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. нутро́ ’тс’, рус. нутро́, нутра́, нутрё, нутрь ’тс’. Са старога прыставачнага ўтварэння *vъn‑ǫtrь ’сярэдзіну’, што было пераасэнсавана, як *vъ‑nǫtrь (Фасмер, 3, 90), гл. уну́тр. Параўн. яшчэ ст.-бел. нꙋтрь моѧ переменилосѧ, ноутръ моѧ, нγтрь мои, оу нγтри моєм (Псалтыр XVI ст., гл. Карскі 2-3, 17), чэш. nitro ’унутранасць, нутро’, славац. vnútro ’тс’ — новыя назоўнікі на базе пераасэнсаванай часткі *‑nǫtrъ (Махэк₂, 696). Звяртаюць увагу на паралельнае грэч. ἔντερα, мн. л. ’унутранасці, вантробы’, ст.-інд. antrám ’тс’, літ. įščios ’тс’ (Бязлай, 2, 228 і інш.). Сюды ж таксама ну́троносць ’тс’ (ТС, магчыма, пад уплывам рус. внутренность), нутраны́, нутрэнны́ ’выняты з нутра’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), нутро́ны ’унутраны’ (Сл. ЦРБ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вну́тренность ж. уну́транасць, -ці ж.; нутро́, -ра́ ср., мн. нет.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
нутраны́, -а́я, -о́е.
1. гл. нутро.
2. перан. Які ідзе як бы з нутра, з сярэдзіны; глухі.
Н. голас.
Н. смех.
3. Змешчаны ўнутры чаго-н., на ўнутраным баку чаго-н. (разм.).
Нутраная кішэня паліто.
Н. замок.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
адтрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак., што.
1. Трасучы, аддзяліць што-н.
А. пыл з вопраткі.
2. Пашкодзіць трасеннем (разм.).
Адтрасеш нутро на такой дарозе.
|| незак. адтраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адтрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
запалане́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ло́нены; зак.
1. каго-што. Узяць у палон; скарыць, пазбавіць незалежнасці.
З. народ.
З. сэрца дзяўчыны (перан.).
2. што. Заняць, запоўніць сабой якую-н. прастору.
Натоўп запаланіў увесь двор.
Трывога запаланіла ўсё нутро (перан.).
|| незак. запаланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)