◎ Напол ’вялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус. напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел. патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2-3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́пал 1 ’напалавіну, папалам’ (Бяльк., Сцяшк., Юрч., Янк. 3., Жд. 2), ’напалам, на дзве роўныя часткі’ (калінк., З нар. сл.), на́пол ’напалавіну, напалову’ (ТС), на́палы ’на дзве роўныя часткі’ (Нас.), ст.-бел. наполъ, наполы, рус. на́пол, укр. напів, польск. napół, чэш. napolo, в.-н.-луж. napoł, славен. napol, серб.-харв. напола, балг. наполо, макед. наполу. Прасл. *na polъ ’напалову’, гл. поў ’палавіна’. Формы на зычны гістарычна са спалучэнняў прыназоўніка на з він. скл. адз. л. назоўнікаў, форма на галосны — з він. скл. падв. л. (Карскі 2-3, 74).
Напа́л 2, напол ’бочка для мукі, выдзеўбаная з дрэва’ (Мат. Маг.). Гл. напол.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Напоў ’папалам’ (Гарэц., Др.). З прыназоўнікавага спалучэння *na роlъ, гл. поў ’палова, палавіна’, параўн. рус. напол ’папалам, напалавіну’, польск. napoi ’тс’, в.-, н.-луж. napoi ’тс’, славен. napoi ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 43; Шустар-Шэўц, 13, 988). Пераход л > ў звычайна не характэрны для канца слоў, параўн. вол, кол і пад., хутчэй за ўсё ў выніку частага ўжывання ў складаных словах і ўстойлівых выразах тыпу паўтара (Карскі, 1, 318), гл. таксама напаў-, параўн., аднак, напал, напол (гл.), магчыма, з напали капалам, напалавіну’ (ст.-бел. наполи ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наполак ’жалезная лапатачка ў сахі, пры дапамозе якой зямля пры аранні адкідваецца на адзін бок’ (Нас.), ’тып лапаткі над лемяшам’ (Грыг.). Адсылка Насовічам да іншай назвы рэаліі паліца — фактычна дае этымалогію слова, параўн. полка, паліца ’дошка, прымацаваная рабром да сцяны’ (гл.). Наўрад ці сюды наполак ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809); хутчэй да папярэдняга слова (гл. напол), тут — ’адна з частак калодкі, расколатай напалову’, параўн. аполак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напаў- — першая частка складаных слоў напаўгнілы, напаўдзікі, напаўмёртвы і г. д., якая абазначае частковую прысутнасць прызнака, выражанага ў другой частцы слова. Да напоў (*напол) ’напалавіну’ (гл.). Баханькоў (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) беспадстаўна лічыць названыя словы недакладнымі калькамі з рус. полугнилой, полумертвый і інш., хутчэй тут прысутны ўплыў польск. napółdziki і пад., паколькі ў народнай мове такога тыпу ўтварэнні сустракаюцца рэдка, параўн., аднак, напоўсмерць, напоўсмерці ’страшэнна, да паўсмерці’ (ТС) і пад., якія паказваюць, што першапачаткова падобныя ўтварэнні ўзніклі сярод прыслоўяў, а потым распаўсюдзіліся і на прыметнікі. Зубаты лічыць утварэнні тыпу чэш. na půl пазнейшымі, першаснымі былі спалучэнні са склонавай формай падвойнага ліку na poly, параўн. чэш. na poly živý ’напаўжывы’, польск. napoły pijany ’напаўп’яны’, што ўжывалася паралельна з napół (Зубаты, Studie, 171). Выказваецца думка пра ненатуральнасць утварэнняў з напаў‑ у беларускай мове (параўн. Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)