налажы́ць², -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак., каго (разм.).

Скіраваць каго-н. на што-н., навучыць чаму-н.

Н. хлопца на добрае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налажы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. налажу́ нало́жым
2-я ас. нало́жыш нало́жыце
3-я ас. нало́жыць нало́жаць
Прошлы час
м. налажы́ў налажы́лі
ж. налажы́ла
н. налажы́ла
Загадны лад
2-я ас. налажы́ налажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час налажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго-н; замацаваць што-н.

Н. зверху пліту.

Н. павязку.

Н. гіпс.

2. што. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак.

Н. рэзалюцыю.

3. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

Н. воз сена.

4. што. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам; прызначыць што-н.

Н. штраф.

Н. спагнанне.

Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.

Налажыць лапу (руку) на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.

|| незак. накла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налажэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налажы́ць сов.

1. в разн. знач. наложи́ть;

н. зве́рху пліту́ — наложи́ть све́рху плиту́;

н. ка́льку на чарцёж — наложи́ть ка́льку на чертёж;

н. павя́зку — наложи́ть повя́зку;

н. гіпс — наложи́ть гипс;

2. (што, на каго) наложи́ть;

н. спагна́нне — наложи́ть взыска́ние;

галаво́й н. — пропа́сть, поги́бнуть;

н. на сябе́ ру́кі — наложи́ть на себя́ ру́ки;

н. (свой) адбі́так — (на каго, што) наложи́ть (свою́) печа́ть (на кого, что); наложи́ть (свой) отпеча́ток (на кого, что);

н. ла́пу — наложи́ть ла́пу;

н. руку́ — (на што) наложи́ть ру́ку (на что)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налажы́ць 1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго‑н. Налажыць кальку на чарцёж.

2. што. Замацаваць што‑н. на частцы паверхні чаго‑н.; змацаваць. Налажыць латку. Налажыць павязку. Налажыць шыну на нагу. Налажыць шво на рану. Налажыць гіпс.

3. што. Зрабіць якую‑н. памету, запіс, знак. Загадчык узяў квіток і рэзалюцыю налажыў. Колас.

4. перан.; што. Пакінуць след, адбітак на кім‑н. Пастаяннае жыццё ў лесе, без сну, яды, заўсёды ў небяспецы, налажыла след і на .. [Ганну]. Нікановіч. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас.

5. чаго. Кладучы, напоўніць чым‑н. Налажыць машыну бярвення. □ Арцём налажыў воз дроў, увязаў вяроўкамі і на ўзыходзе сонца выехаў у Глыбокае. Машара.

6. што. У спалучэнні з некаторымі адцягненымі назоўнікамі абазначае: падвергнуць таму, што выражана назоўнікам. Налажыць арышт. Налажыць спагнанне. // Назначыць штраф, падаткі і пад. Налажыць штраф.

7. чаго. Разм. Набіць, настраляць у вялікай колькасці. — Абыдзем гэты гай, — паказаў рукой дзядок, — тут летась я налажыў столькі цецерукоў. «Звязда».

•••

Налажыць галавой — прапасці, загінуць.

Налажыць (накласці) на сябе рукі — скончыць самагубствам.

Налажыць пячаць — апячатаць.

Налажыць руку (лапу) на што — захапіць што‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву.

налажы́ць 2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго.

Разм. Скіраваць каго‑н. на што‑н., навучыць чаму‑н. Калі адразу налажыць ..[Міхалючка] на добрае, дык і чалавек з яго будзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налажы́ць, у выразе: налажы́ць галаво́ю ’панесці смерць, памерці’, параўн.: Баба варажыла, пакуль галавою налажыла (Янк. БП); И коникоў потрацишь, и сам голоўкой наложышь (Шн.), укр. наложи́ти голово́ю, душе́ю ’ахвяраваць жыццём, загубіць жыццё, душу; скласці галаву’, польск. nałożyć głową, zdrowiem, życiem ’заплаціць галавой, здароўем, жыццём’. Развіццё значэння дзеяслова налажы́ць ’накласці’, гл. лажы́ць, праз стадыю ’накласці плату, ахвяру на што-небудзь’, параўн. рус. налог ’падатак’, да ’заплаціць (галавою)’, параўн. тураўск. накла́сці (наложы́ць) голово́ю ’загінуць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

епіты́м’я, -і, ж.

Род царкоўнага пакарання (пост, працяглыя малітвы) за парушэнне рэлігійных норм.

Налажыць епітым’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штраф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання.

Заплаціць ш.

Налажыць ш.

|| прым. штрафны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Падвязаць, павязаць сябе чым‑н. Перавязацца поясам.

2. Налажыць сабе (або даць налажыць сабе) павязку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наложи́ть сов.

1. в разн. знач. налажы́ць;

наложи́ть ка́мень на до́ску налажы́ць ка́мень на до́шку;

наложи́ть ка́льку на чертёж налажы́ць ка́льку на чарцёж;

наложи́ть повя́зку налажы́ць павя́зку;

наложи́ть гипс налажы́ць гіпс;

наложи́ть взыска́ние налажы́ць спагна́нне;

наложи́ть резолю́цию налажы́ць рэзалю́цыю;

2. (накласть) накла́сці, мног. панаклада́ць, панакла́дваць;

наложи́ть дров в пе́чку накла́сці дроў у печ;

наложи́ть на себя́ ру́ки налажы́ць на сябе́ ру́кі;

наложи́ть (свою́) печа́ть (на кого, что), наложи́ть (свой) отпеча́ток (на кого, что) налажы́ць (свой) адбі́так (на каго, што);

наложи́ть ру́ку (ла́пу) (на что) налажы́ць руку́а́пу) (на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)