налажыць 1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго‑н. Налажыць кальку на чарцёж.

2. што. Замацаваць што‑н. на частцы паверхні чаго‑н.; змацаваць. Налажыць латку. Налажыць павязку. Налажыць шыну на нагу. Налажыць шво на рану. Налажыць гіпс.

3. што. Зрабіць якую‑н. памету, запіс, знак. Загадчык узяў квіток і рэзалюцыю налажыў. Колас.

4. перан.; што. Пакінуць след, адбітак на кім‑н. Пастаяннае жыццё ў лесе, без сну, яды, заўсёды ў небяспецы, налажыла след і на .. [Ганну]. Нікановіч. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас.

5. чаго. Кладучы, напоўніць чым‑н. Налажыць машыну бярвення. ▪ Арцём налажыў воз дроў, увязаў вяроўкамі і на ўзыходзе сонца выехаў у Глыбокае. Машара.

6. што. У спалучэнні з некаторымі адцягненымі назоўнікамі абазначае: падвергнуць таму, што выражана назоўнікам. Налажыць арышт. Налажыць спагнанне. // Назначыць штраф, падаткі і пад. Налажыць штраф.

7. чаго. Разм. Набіць, настраляць у вялікай колькасці. — Абыдзем гэты гай, — паказаў рукой дзядок, — тут летась я налажыў столькі цецерукоў. «Звязда».

•••

Налажыць галавой — прапасці, загінуць.

Налажыць (накласці) на сябе рукі — скончыць самагубствам.

Налажыць пячаць — апячатаць.

Налажыць руку (лапу) на што — захапіць што‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву.

налажыць 2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго.

Разм. Скіраваць каго‑н. на што‑н., навучыць чаму‑н. Калі адразу налажыць ..[Міхалючка] на добрае, дык і чалавек з яго будзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)