налажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Палажыць зверху, паверх чаго-н; замацаваць што-н. Н. зверху пліту. Н. павязку. Н. гіпс.

2. што. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак. Н. рэзалюцыю.

3. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н. Н. воз сена.

4. што. Падвергнуць чаму-н., што абазначана назоўнікам; прызначыць што-н. Н. штраф. Н. спагнанне.

Налажыць галавой (разм.) — прапасці, загінуць.

Налажыць лапу (руку) на што (разм.) — захапіць што-н., падпарадкаваць сабе.

|| незак. накла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налажэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)