надры́ў
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
надры́ў |
надры́вы |
| Р. |
надры́ву |
надры́ваў |
| Д. |
надры́ву |
надры́вам |
| В. |
надры́ў |
надры́вы |
| Т. |
надры́вам |
надры́вамі |
| М. |
надры́ве |
надры́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
надры́ў, -ры́ву, м.
1. гл. надарваць.
2. Надарванае месца.
Вяроўка з надрывам.
3. перан. Празмернае фізічнае напружанне.
З надрывам працуе рухавік.
4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні пачуццяў.
Гаварыць з надрывам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надры́ў, -ры́ву м., в разн. знач. надры́в; (напряжение — ещё) надса́да ж.;
н. вяро́ўкі — надры́в верёвки;
ка́шаль з ~ры́вам — ка́шель с надры́вом (надса́дой);
душэ́ўны н. — душе́вный надры́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надры́ў, ‑рыву, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надарваць (у 1 знач.).
2. Надарванае месца. Надрыў на мяшку.
3. перан. Празмернае фізічнае напружанне. Ганяў за двое ці больш узбоч шашы прыглушана і з надрывам узвываў грузавік. Гроднеў.
4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў. — Даруй, Настуля, — ціха, з балючым надрывам у голасе, сказаў [Грысь]. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надарва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́, -рву́ць; -рві́; -рва́ны; зак., што.
1. Крыху, не да канца парваць.
Н. вяроўку.
2. Пашкодзіць здароўе ў выніку якіх-н. празмерных намаганняў.
Н. здароўе.
◊
Надарваць жывот (жываты) (разм.) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.
Надарваць сэрца (разм.) — выклікаць душэўныя пакуты.
|| незак. надрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. надры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.) і надрыва́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ По́рва ’разрыў’, ’разрыў унутранных органаў ад вялікага напружання’, ’надрыў’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), гюрвішча ’цяжар’ (Юрч. Вьггв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Да рваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перарэза ’назольнае дзіцё’ (Шах.). Утворана ад перарэзаць ’знішчыць, загубіць’ < пера- і рэзаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑а (як плакса, назола і інш.). Параўн. яшчэ рус. арх., алан., наўг. перерез ’моцная стомленасць, змора’, ’натуга, надрыў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надры́в м.
1. (действие) наддзіра́нне, -ння ср., надрыва́нне, -ння ср.; см. надрыва́ть 1;
2. в др. знач. надры́ў, -ры́ву м.;
верёвка с надры́вом вяро́ўка з надры́вам;
ка́шель с надры́вом ка́шаль з надры́вам;
душе́вный надры́в душэ́ўны надры́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хапатлі́васць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць хапатлівага. Апейку нярэдка штурхалі, але ён не злаваў; яму гэта было нават нібы прыемна, — як і сама працоўная клопатнасць, хапатлівасць, што ўсё больш апаноўвалі вуліцу. Мележ. Такое гарэнне непакоіла Зімчука, якога гэта і цешыла і непакоіла. Непакоіла, бо ў хапатлівасці Васіля Пятровіча адчувалася хваравітасць і надрыў. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надса́да ж., прост.
1. (натуга) нату́га, -гі ж.;
2. (надрыв) надры́ў, -ры́ву м.;
ка́шель с надса́дой ка́шаль з надры́вам;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)