надо́ечы

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
надо́ечы - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надо́ечы нареч., разг. да́веча; наме́дни; дня́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́ечы, прысл.

Разм. Зусім нядаўна; не так даўно, днямі. Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. Кавалёў. Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надоечы ’нядаўна, днямі’ (ТСБМ, Мат. Гом., Янк. 2, Ян.), надоячы ’тс’ (Бяльк., Пятк.), надойчы ’тс’ (Сцяшк.), надовечы, надовячы ’тс’ і ’сягоння раніцай’ (Нас., Янк. 2, Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Ян.), надоіч ’днямі’ (Сл. ПЗБ), надое ’тс’ (Жд. 2), рус. бран., смал. надоичи, надойчи, надовичи. Найбольш блізкімі да названых зыходнымі словамі маглі быць формы тыпу бел. нагда, рус. онады, оноды ’тс’ (< onogъda/‑dy, гл. ESSJ SG, 2, 525), расшыраныя партыкуламі, што ўзыходзяць да указальных займеннікаў і овъ. Карскі (2–3, 71) і Шуба (Прыслоўе, 63) лічаць ‑чы суфіксам, больш правільным было б разглядаць яго ў якасці ўзмацняльнай партыкулы (параўн. ESSJ SG, 1, 305). Магчыма, збліжэнне канца слоў з прыслоўямі тыпу рус. давеча ’недавно’, параўн. надавяча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́веча нареч. няда́ўна; надо́ечы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дня́ми нареч., разг.э́тымі) дня́мі, на днях, няда́ўна; надо́ечы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́дни нареч., прост., уст. надо́ечы; (недавно) няда́ўна; обл. кагадзе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брандма́йстар, ‑тра, м.

Уст. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае. Крапіва.

[Ням. Brandmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нады́сь ’нядаўна, на днях’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.), ’цяпер, зараз’ (Мат. Гом.), ’надоечы’ (Жд. 1, Ян.), параўн. рус. надысь ’на днях. нядаўна’, ’сягоння’, укр. надісь, надійсь ’бадай, верагодна’ (калі гэта не ад надіятися ’спадзявацца’). Узыходзіць да *onogъdy + *si або *onъdy + *si (ESSJ SG, 2, 526; Фасмер, 3, 38), гл. нагды, надоечы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гды ’іншы раз’ (Жд. 1)., нагдысь ’нядаўна’ (Бяльк., навагр., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), нагдась, на́гдайнадоечы’ (Нас.), нагдое ’пазаўчора’ (Жд. 2), нагдоянадоечы’ (мін., Жыв. сл.), нагдовя ’тс’ (навагр., З нар. сл.), нагдовенадоечы, днямі’ (ТС), нагдовісь, нагдовясь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна, надоечы’ (ушац., Нар. сл.), рус. нагдысь, нагдись ’тс’ (пск., цвяр., разан., Даль). Складанае слова, першую частку атаясамліваюць з указальным займеннікам опъ (тут форма ж. р. опа, са стратай пачатковага галоснага), што адсылаў да аддаленага па месцы або ў часе прадмета ці з’явы, параўн. *оного днятаго дня, назаўчора’ і *сего дня ’сёння’; група ‑гд‑, маючая няпэўнае часавае значэнне, трактуецца як суфіксальная (Шуба, Прыслоўе, 60), да якой далучаюцца розныя часціцы: -сь (< Zcu або се, гл. Карскі 2-3, 71); ‑и (Cjь), ‑о(в)е (< овъ), -нь (< онъ). Гл. таксама надоечы, надоясь, надоі}, на́дась, анидысь, анодысь, аногды, анагдое, анагдовень і інш., якія маюць адпаведнікі ў большасці славянскіх моў і ўзыходзяць да *onagbda/ ‑dy: укр. оногди, рус. оногда, польск. onegdy, каш. wönegde, чэш. onehdy, славац. onehdy, н.-луж. wogano, серб.-харв. онаде і інш. (ESSJ SG, 2, 525–527).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)