махна́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. махна́ты махна́тая махна́тае махна́тыя
Р. махна́тага махна́тай
махна́тае
махна́тага махна́тых
Д. махна́таму махна́тай махна́таму махна́тым
В. махна́ты (неадуш.)
махна́тага (адуш.)
махна́тую махна́тае махна́тыя (неадуш.)
махна́тых (адуш.)
Т. махна́тым махна́тай
махна́таю
махна́тым махна́тымі
М. махна́тым махна́тай махна́тым махна́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

махна́ты, -ая, -ае.

1. Аброслы поўсцю, валасамі; касматы.

М. звер.

2. Пра тканіну: з густым ворсам.

М. ручнік.

3. перан. 3 густой ігліцай, з густымі галінамі.

Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махна́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Аброслы густой поўсцю, валасамі; касматы. Махнатыя лапы. □ Цокаюць па бруку падковамі вялізныя, махнатыя біцюгі. Навуменка.

2. З густым ворсам (пра тканіны). Махнаты ручнік.

3. З густымі пасмамі валасоў ці шэрсці. Рудольфавы рукі ляглі на махнатай, непрычэсанай галаве. Гартны.

4. перан. З густою ігліцай; з густымі галінамі і г. д. З усіх бакоў цягнуцца да .. [падарожнікаў] махнатыя лапы ялін. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мохна́тый махна́ты; касма́ты; калма́ты; кудла́ты; кашла́ты;

мохна́тое полоте́нце махна́ты (касма́ты) ручні́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Махна́шка, махну́ша, махнушка ’галавешка’ (Жд. 1; навагр., карэліц., З нар. сл.), смал. мохнышка. Да махна́ты (гл.). Параўн. аналагічна ўтвораныя рус. арх. мохнушка, мохнуша ’касмыль, пасма, жмут’, ’рукавіца з касматай скуры’, пск. ’кудлаты сабака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмачы́ ’бахілы, скураныя лапці’ (Нас., Гарэц.). Відавочна, вытворнае ад бахма́ты (гл.). Параўн. значэнне гэтага апошняга ва ўкр. мове: ’мешкаваты (аб адзенні)’. Параўн. яшчэ рус. бахме́т ’касматы, махнаты і г. д.’, ’непаваротлівы’. Першапачаткова бахмачы́ — ’дрэнны, мешкаваты абутак’. Аб магчымасці j‑форм ад бахма́т‑ гл. Трубачоў, Происх., 57–58, (дзе прыводзяцца тапанімічныя назвы тыпу Бахмач).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал. мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр. мшити ’канапаціць мохам’, рус. мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.

Мшыць2, мшы́ты, мшы́цца ’пакрывацца тонкімі валаскамі (пры тканні), касмаціцца’, мшы́сты ’калматы, касматы’ (ТС; драг., жытк., лельч., Уладз.), рус. валаг. мши́ться ’зношвацца, рабіцца анучай, акраўкамі’. Да мох ’пух, пушок (на целе), воўна, валокны’, махнаты ’касматы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)