ло́паўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ло́паўка ло́паўкі
Р. ло́паўкі ло́павак
Д. ло́паўцы ло́паўкам
В. ло́паўку ло́паўкі
Т. ло́паўкай
ло́паўкаю
ло́паўкамі
М. ло́паўцы ло́паўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Лопаўка1 ’каваль, шчаўкун — розныя віды жукоў з сям. Elateridae’ (Касп.). Да лопаць1 (гл.).

Лопаўка2 ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання карабатае месца на лязе’касы’ (Мядзв., Жд. 1, Касп.; полац., Янк. 2; мін.-маладз., Шчарб.; докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; рас., Шатал.). Утворана ад ⁺лопавы < ⁺лопа < літ. lãpas ’ліст’ (паводле падабенства). Параўн. лапату́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопала, ло́пало ’няроўнасць на палатне касы ад няўмелага кляпання’ (лельч., Нар. лекс.). Да лопаўка ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопухі ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы’ (лун., Мат. ЛАБНГ). Да лопух (гл.). Гэта лексема пацвярджае меркаванне аб паходжанні лапату́ха, лопаўка, лопацень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапату́ха1, лыпату́ха ’зазубіны (пашкоджанне ляза), карабатае месца на лязе касы, нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання’ (Жд. I, Янк. II, Сцяшк., Мат. Маг., Мат. Гом., Смул., Шат.; лунін., Мат. ЛАБНГ, Сл. паўн.-зах., Бяльк.), ’перабітае месца на касе пры кляпанні, якое лапоча пры вастрэнні касы’ (КЭС, лаг.). Беларускае. На першы погляд, здавалася б, паходзіць ад лапатаць, якое ад лопат < гукапераймальнае прасл. lopotъ (параўн. народнае тлумачэнне аб «лапатанні» перабітага месца), аднак, калі прыняць да ўвагі лінгвагеаграфічнае пашырэнне гэтай лексемы і яе дыялектных сінонімаў (Мат. ЛАБНГ, адказ на пыт. 423), можна меркаваць, што лапатуха — балтызм са слав. суф. ‑uxa, параўн. літ. lãpatas ’акравак, абрэзак’, ’абадранец’, якое з lãpas ’ліст’ (Фрэнкель, 340). Аналагічна карэліц., нясв., ц.-палес. лапаце́нь, дзятл. ло́пот (Мат. ЛАБНГ), гродз. лопат (Сцяшк.), лапаток, вільн. лапату́н (Сл. паўн.-зах.) і ўтварэнні з коранем лоп‑ (< lãpas ’ліст’): віц. лопаўка (< лопаць ’трэскацца’), лопухі ’лапатуха’. Матывацыя: перабітае пры няўмелым кляпанні месца на вастрыі касы падобна да лісточкаў і да іх пад. Таму ў выніку пераносу значэння ўзніклі палес. рыба, шчупа, шчучка, цыцкі, жабка (Мат. ЛАБНГ). Беласт. клопат — кантамінаваная назва з кляпаць (гл.) і лопат (гл.).

Лапату́ха2, лыпату́ха, лопоту́ха ’балбатуха, гаваркая жанчына’ (ТСБМ, Касп., ТС, Бяльк., Шат., Мат. Гом., КЭС, лаг.; міёр., З нар. сл.; гродз., Сл. паўн.-зах.), ’балабон, званок, які прывязваўся каровам на шыю’ (Бяльк.). Да лапата́ць1 (гл.). Аб суф. ‑ух‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)