Сці́мерзнік ’густы лес ці хмызняк’, ’скупы чалавек’ (мёрск., Крыўко, вусн. паведамл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахамо́лак ’жмут сена’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.), агамолак ’вялікі кусок хлеба ці чаго іншага’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да гамола, гамолка ’камяк’, х на месцы г, магчыма, пад уплывам хамлак ’жмут сена, саломы’, вядомага на той жа тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр. по́біч ’побач’. Да прасл. *pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус. побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатися ’апрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіцца ’акрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліце́рка ’колца ў калаўроце, якое круціць шпульку’ (Касп.). Сапсаванае народнае *муце́рка. Параўн. бел. міёр. мітэрка (Шатал.), зах.-міёр. лютэрка (Крыўко, вусн. паведамл.), польск. зах., паморск. каш. muterka, muterek ’тс’, сілезск., лэнчыцк. ’гайка, шруба на канцы восі’. Змену губнога ў л параўн., напрыклад, у брасл. ліцірына́р = ветэрына́р (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс ‑іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьліна ’адно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шлы1 ’нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў’ (ТСБМ). З рус. по́шлый ’тс’ < по + ходить, шел (Праабражэнскі, 2, 119; Фасмер, 3, 349).

По́шлы2 ’дужы, моцны’ (Крыўко, вусн. паведамл.; ушац., Пан.), параўн. таксама няпо́шлы ’малы, худы, кволы’ (Пан.), недапо́шлы ’кволы’, абнепашле́ць ’зрабіцца слабым, нядужым’, рус. дыял. по́шлый ’поўны, тоўсты чалавек’, ’сыты, тлусты (пра жывёлу)’, ’спелы, узмужнелы, у гадах’. Даль тлумачыць яшчэ як до́шлый, г. зн. той, хто дасягнуў фізічнай і духоўнай кандыцыі, што сведчыць пра зыходнае дайшо́ў, гл. ісці, хадзіць. Параўн. нядошлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ім ’скупы’ (міёр., З нар. сл.), каімка, каіміна ’скупы і люты чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Нар. словатв.). На думку Крыўко (З нар. сл.), ад уласнага біблейскага імя Каін. Гэта фармальна пацвярджаецца матэрыяламі слоўніка Насовіча. Рус. каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’. Народная этымалогія звязвае з каяцца. Трансфармацыі семантыкі і формы ў слове адбыліся ў выніку кантамінацыі зыходнай лексемы з гукава і сэнсава блізкай. Так, звяртае на сябе ўвагу ўжо разгледжанае намі каём, каёміна (гл.) ’шустры, бойкі’, рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’, ярасл. окоём ’хлус, нягоднік’, ’скнара, скупы’. Што датычыцца ўжывання ўласнага імя як апелятыва, то гэта з’ява добра вядомая, параўн. для той жа тэрыторыі адам ’скупы’. Апошняя паралель таксама сведчыць у карысць каім < Каін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)